Наводзілі парадак разам

Наводзілі парадак разам

Не так даўно каля пяціпавярховага дома № 7а на вуліцы XХІІ з’езда КПСС, што ў мікрараёне цукровага завода, было надзвычай шматлюдна. Малеча гойдалася на арэлях, каталася на веласіпедах і самакатах, самыя маленькія корпаліся ў пясочніцы. А побач рупіліся пасля працоўнага дня дарослыя. Мамы і таты дружна выйшлі, каб навесці парадак каля дома і ў падвалах. Мужчыны ўзяліся прыбіраць і выносіць смецце з падвальных памяшканняў. Сяргей Парукаў і Уладзімір Цвыд абкасілі траву вакол дома і каля аўтапаркоўкі. Жанчыны пафарбавалі гушкалкі, выбівалкі для дываноў і сушылкі для бялізны, горку, лавачкі і веластаянку, нават сметніцы займелі прывабны выгляд. Малыя таксама браліся дапамагаць бацькам фарбаваць, і некаторых пасля давялося адмываць растваральнікамі…
Літаральна за некалькі гадзін сем’і Парукавых, Пракапукоў, Цвыдаў, Кандрацюкоў, Курловічаў, Андрасюкоў, Піваварукоў, Астапукоў, Герасімавых, Янчукоў і іншыя надалі заросламу двару акуратны, дагледжаны выгляд.
Цяпер сюды прыемна зайсці. Спатрэбілася не так шмат фарбы і часу, каб навесці парадак у двары. Няхай ініцыятыва неабыякавых жабінкаўцаў стане прыкладам для іншых!
Святлана БЯЛЯК
Фота аўтара
На здымках: жыхары дома № 7а на вуліцы XXII з’езда КПСС дружна наводзяць парадак у двары.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top