Не парушайце правілы бяспекі!

Не парушайце правілы бяспекі!

Працягваецца купальны сезон, і сотні жыхароў у выхадныя імкнуцца бліжэй да вады. Свежае паветра, сонца, купанне не толькі прыносяць задавальненне, але й служаць добрым сродкам для загартоўкі.
І разам з тым, на жаль, вада рэгулярна забірае жыцці. Аператыўныя дадзеныя на 29 чэрвеня сведчаць: у нашай вобласці зарэгістравана 28 выпадкаў гібелі людзей на вадзе, у тым ліку двух дзяцей на Піншчыне.
Таму вельмі важна не парушаць правілаў бяспекі, бо гэта часам заканчваецца трагічна. Асноўныя прычыны гібелі — няведанне ды ігнараванне правілаў паводзінаў пры адпачынку на рацэ ці возеры. У катэгорыю высокай рызыкі трапляюць падлеткі, якім бывае ўласціва свавольства на вадзе, ды грамадзяне, што знаходзяцца ў нецвярозым стане.
Шаноўныя жабінкаўцы, каб пазбегнуць трагедый, вазьміце сабе на ўзбраенне карысныя правілы паводзінаў пры адпачынку на вадаёмах.
Нельга купацца ў забароненых месцах і на неўладкаваных пляжах (за гэта правапарушэнне згодна артыкула 23.63 КоАП прадугледжаны штраф ад адной да трох базавых велічыняў). Катэгарычна забараняецца купанне нападпітку. Нельга скакаць у ваду з лодак, катэраў ды іншых плаўсродкаў, ныраць з мосцікаў, дамбаў, прычалаў, выкарыстоўваць для плавання дошкі, камеры аўтамабільных шынаў ды іншыя рэчы, не прызначаныя для гэтага. Забараняецца таксама залазіць на буі, папераджальныя знакі, заплываць за абмежавальныя буйкі. І ні ў якім разе не пакідайце без нагляду каля стаўка, возера ці ракі дзяцей.
Карыстаючыся нашымі рэкамен-дацыямі, вы захаваеце сябе і сваіх блізкіх ад непрыемнасцяў на вадзе.
Алена СІДАРУК, намеснік пракурора раёна

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top