У “Сонейку” заззяла вясёлка

У “Сонейку” заззяла вясёлка

І сапраўды, пасля рамонту гульнёвы пакой у старэйшай групе “Сонейка” дзіцячага сада № 5 Жабінкі заззяў усімі колерамі вясёлкі. Яркімі атрымаліся сцены і дзверы — такую фантазію татаў і мам падтрымалі загадчык установы Святлана Лава і выхавальнік Вольга Завяржэнец. Бацькі юных выхаванцаў не толькі падалі ідэю, але і прынялі актыўны ўдзел у рамонце. У ліку актывістаў — тата і мама Кірыла Панасюка Валянцін і Марына, бацькі Ільюшы Жмайліка — Аляксандр і Ірына, а таксама тата Алісы Баранчук — Сяргей.
Як адзначыла выхавальнік Вольга Валер’еўна, бацькі не лічыліся з асабістым часам, прыходзілі пасля працы і ў выхадныя дні: тынкавалі, грунтавалі, фарбавалі — душу ўкладалі ў абнаўленне пакоя, і гэта відаць па тым, што атрымалася. Колеры вясёлкі, якія з’явіліся ў гульнёвым памяшканні, заўсёды будуць дарыць дзеткам радасны настрой нават у пахмурнае і дажджлівае надвор’е, а домікі, намаляваныя на сценах, дапамогуць малым апынуцца ў казцы.
Адміністрацыя ўстановы, работнікі групы “Сонейка” шчыра ўдзячныя бацькам за дапамогу ў ажыццяўленні ўсіх планаў. Дзякуючы ім вясёлкавая мара ўвасобілася.
Алёна НІКАНЧУК
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top