28 ліпеня адзначаецца Дзень моладзі

28 ліпеня адзначаецца Дзень моладзі

Па традыцыі Дзень моладзі адзначаецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня. Ён аб’ядноўвае хлопцаў і дзяўчат, поўных сіл, мэтаў, любові. Любові да роднага краю, сваёй справы, блізкіх людзей. У іх вачах гарыць агонь: усё яшчэ наперадзе!
Паглядзіце, кожны з іх таленавіты па-свойму. Ганна Шчэрбін і Ілья Цяліпка перайшлі ў адзінаццаты клас. Хацелі б стаць людзьмі ваеннымі: у Ані бацька працуе ў РАНС, а ў Ільі служыць брат, таму ёсць з каго браць прыклад. Дзяўчына віртуозна валодае гітарай, а хлопец любіць футбол. Сяргей Семянюк працуе ў Жабінкаўскім РГЗ, дзе звязаны са складаным працэсам газазабеспячэння. Малады чалавек захапляецца тэхнікай, таму імкнецца не прапускаць аўта- і мотафестывалі. Дзіяна Дубіна вырашыла кардынальна змяніць сферу дзейнасці: нядаўна стала супрацоўнікам РАУС. Яна старшы інспектар групы інфармацыйнага забеспячэння. Хутка спраўляецца з пастаўленымі задачамі, кажа, што ў мужчынскім калектыве працаваць камфортна. Дзіяна — аматар чытання, малявання і вячэрніх прабежак. Яўген Мацюшын амаль год узначальвае раённы камітэт БРСМ. Ён лічыць, што на сваім месцы: лёгка знаходзіць агульную мову з моладдзю, ініцыятыўны, фантануе ідэямі. Яўген у пастаянным руху — яму па душы велапрагулкі, турыстычныя паходы, актыўныя мерапрыемствы…
Гэтыя хлопцы і дзяўчаты ўзялі старт і смела крочаць па жыццёвай дарозе. А колькі яшчэ маладых талентаў на Жабінкаўшчыне! Менавіта ў іх руках будучыня не толькі нашага раёна, але і ўсёй краіны.
Дар’я НІКАНЧУК
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top