З праблемамі, якія хвалююць

З праблемамі, якія хвалююць

20 чэрвеня ў нашым раёне праводзіў прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар у Брэсцкай вобласці Уладзімір Іванавіч Пузырэўскі. Да яго звярнулася восем чалавек.
Большасць пытанняў насілі прыватны характар. Асобныя грамадзяне раней звярталіся да памочніка Прэзідэнта і прыйшлі зноў, каб выказаць словы ўдзячнасці за праяўленыя ўвагу і клопат у рашэнні іх праблем.
У час прыёму жабінкаўцы атрымалі кваліфікаваныя поўныя адказы на пытанні, якія іх цікавілі, па асобных зваротах адпаведным органам і службам дадзены даручэнні. Райвыканкаму рэкамендавана працягваць будаўнічыя работы ў пракладцы водаправода і каналізацыі квартала забудоў “Камсамольскі”. Завяршыць іх плануецца ў наступным годзе пасля выканання аналагічных у квартале “Коласаўскі”.
Алена АКУЛІЧ, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top