На Жабінкаўшчыне адзначылі Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

На Жабінкаўшчыне адзначылі Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

22 чэрвеня мы з удзячнасцю ўзгадваем пра непахісную мужнасць франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, усіх тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, вызваляў Беларусь ад фашысцкай навалы.
За мірнае, свабоднае жыццё наша краіна заплаціла страшную цану. У полымі вайны згарэлі жыцці і лёсы кожнага трэцяга беларуса. Больш за восемсот тысяч салдат і афіцэраў з Беларусі загінулі на фронце. Гітлераўцы знішчылі звыш двух мільёнаў двухсот тысяч жыхароў нашай краіны, больш чым трыста восемдзесят тысяч адправілі ў рабства. Нямецкія каты спалілі звыш дзевяці тысяч беларускіх вёсак разам з іх жыхарамі, у іх ліку і наша Драмлёва.
Прадстаўнікі працоўных калектываў на чале з кіраўніком раёна Віталем Кулаком 22 чэрвеня ўсклалі кветкі да помніка на вуліцы Міру і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто аддаў свае жыцці ў барацьбе за мір і шчасце на Зямлі, за жыццё нашчадкаў.
Святлана КІСЛАЯ
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top