Сёння адзначаецца дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Сёння адзначаецца дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

22 чэрвеня — асаблівая дата, час усенароднага смутку, калі аддаем даніну памяці героям вялікай вайны, згадваем яе шматмільённыя ахвяры. Вялікая Айчынная пачыналася на нашай зямлі.
…22 чэрвеня сорак першага. Надыходзіць самая кароткая, ахутаная летняй цеплынёй ноч года. Дзень летняга сонцастаяння.
Раптоўна ў 4 гадзіны 15 хвілін у ранішніх прыцемках на памежныя заставы, ваенныя ўмацаванні, на казармы, дзе начавалі стралковыя батальёны, абрынуўся шквал агню. Найбольш інтэнсіўны артылерыйскі абстрэл — на ваенныя гарадкі ў Брэсце і крэпасці. Цытадэль літаральна засыпана снарадамі і мінамі. У гэты самы час па іроніі лёсу ў штаб 4-й арміі прыходзіць тэлефанаграма з Масквы: “22-23.06. 41 г. магчыма раптоўнае нападзенне немцаў. Задача нашых войскаў — не паддавацца на правакацыі…”
Паблізу дзяржаўнай мяжы, у Паўднёвым гарадку, месціцца 22-я танкавая дывізія. Па трывозе яна пачынае рух у раён Жабінкі. Ад удараў варожай авіяцыі і артылерыі, што расстрэльвае гарадок амаль прамой наводкай, дывізія губляе шмат байцоў, большасць тэхнікі і зброі.
Гучыць сігнал трывогі. Часці пачынаюць адыход. А 6-й гадзіне танкісты бязладна фарсіруюць Мухавец, каб выйці па Варшаўскай шашы ў напрамку Жабінкі. Частка дывізіі, якая засталася без машын і танкаў, рушыла пешым маршам, разам з ёй — сем’і чырвоных камандзіраў.
Як толькі 22-я танкавая дывізія пакінула Брэст, горад застаецца безабаронным. Да 7-й гадзін раніцы 45-я і 34-я пяхотныя дывізі Вермахта займаюць горад над Бугам. Каля чатырох тысяч савецкіх байцоў і камандзіраў 6-й і 42-й стралковых дывізій, запёртыя ў пастцы Брэсцкай крэпасці, разам з памежнікамі 9-й заставы і канваірамі 132-га батальёна НКУС, склалі “Бессмяротны гарнізон”. Абарона крэпасці — яркі і трагічны эпізод, у нечым сімвал усёй вайны.
А тады, раніцай 22 чэрвеня, часці Чырвонай Арміі, што пазбеглі акружэння, ледзь стрымлівалі варожы націск, адступаючы да Жабінкі. Познім вечарам вырашана контратакаваць. На світанку наступнага дня загадана нанесці ўдар па немцах з рубяжа Крыўляны — Пелішча — Хмелева ў напрамку Высокага з задачай да канца дня знішчыць праціўніка на ўсход ад Заходняга Бугу. Аднак сілы надта няроўныя, спроба супрацьстаяць ворагу не прыносіць чаканага выніку.
Бліжэй да поўдня 23 чэрвеня 1941 года гітлераўскія войскі займаюць Жабінку. Пачынаецца доўгі час акупацыі, час, калі праз вялікія ахвяры і моцнае змаганне Беларусь дачакалася летам сорак чацвёртага свайго вызвалення.
Анатоль РОСТАЎ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top