Сёння — Дзень медыцынскага работніка. Гэта дата была ўстаноўлена сорак гадоў таму Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Пачынаючы з 1980 года свята стала добрай традыцыяй, сутнасць якой — аддаць даніну павагі і выказаць падзяку людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё медыцыне.
У гэты дзень хочацца сказаць добрыя словы ўсім медыцынскім работнікам за іх высакародную і самаадданую працу. Іх з упэўненасцю можна назваць героямі нашага часу, бо, знаходзячыся на перадавой, яны днём і ноччу ратуюць жыцці людзей і клапоцяцца пра іх здароўе. Не скупіцеся на падзяку ў адрас урачоў, медсясцёр, лабарантаў, санітарак. Нездарма ж кажуць: добрае слова даражэй золата.
Дарагія медыкі! Жадаем вам здароўя, цярпення і сіл. Беражыце сябе! Нізкі паклон за вашу нялёгкую і гуманную працу!
Фота Святланы КІСЛАЙ
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.