Стартавала дэкада “Градус аварыйнасці”

Стартавала дэкада “Градус аварыйнасці”

15 чэрвеня на Брэстчыне стартавала дэкада “Градус аварыйнасці”, якую праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя. Яна працягнецца да канца месяца. Мэта мерапрыемства – прафілактыка і папярэджанне ДТЗ з удзелам нецвярозых вадзіцеляў. Як адзначылі ва ўпраўленні ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, апошнім часам у шэрагу раёнаў вобласці назіраецца рост колькасці дарожных аварый па віне кіроўцаў, што былі нападпітку. За мінулы перыяд бягучага года такіх ДТЗ на Брэстчыне адбылося 25, у якіх 9 чалавек загінулі, 23 атрымалі траўмы рознай ступені цяжару. Важна кожнаму чалавеку не заставацца ў баку і не быць раўнадушным, калі бачыце, што за руль аўтамабіля сядае нецвярозы вадзіцель. У гэтым выпадку набірайце 102: сваімі дзеяннямі вы выратуеце жыцці іншых людзей.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top