БЕЛАРУСКІ ФОНД ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ АБ’ЯВІЎ КОНКУРС НАВУКОВЫХ ПРАЕКТАЎ ПА COVID-19

БЕЛАРУСКІ ФОНД ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ АБ’ЯВІЎ КОНКУРС НАВУКОВЫХ ПРАЕКТАЎ ПА COVID-19

Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў аб’явіў конкурс праектаў навуковых даследаванняў па актуальных праблемах, звязаных з пандэміяй каранавіруса COVID-19, паведамілі ў Нацыянальнай акадэміі навук.

Конкурс «Навука «COVID-19» праводзіцца (без абмежаванняў па ўдзеле ў іншых конкурсах фонду) па наступных напрамках: этыялогія і эпідэміялогія каранавіруснай інфекцыі; біяхімічныя, імуналагічныя, патафізіялагічныя і біяфізічныя механізмы патагенезу каранавіруснай інфекцыі; матэматычнае мадэляванне распаўсюджвання вірусных захворванняў; распрацоўка мер прафілактыкі і спосабаў дыягностыкі; распрацоўка схем процівіруснай і агульнаўмацавальнай тэрапіі, пошук лекавых сродкаў і вакцын; процівірусны імунітэт і функцыі імуннай сістэмы; малекулярная эвалюцыя SARS-CoV-2; біяэтычныя аспекты і прымяненне метадаў сацыяльных навук у даследаваннях каранавіруснай інфекцыі.

На конкурс прымаюцца заяўкі вучоных, якія пражываюць у Беларусі і працуюць у арганізацыях, што з’яўляюцца рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь.

БелТА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top