Развівае дзіцячыя таленты

Развівае дзіцячыя таленты

У раённым цэнтры дзіцячай і моладзевай творчасці вось ужо два гады працуе вакальны калектыў “Вясёлкавы мікс”. Калектыў вясёлы і складаны, як сама вясёлка. Займаюцца тут хлопчыкі і дзяўчынкі з пяці гадоў, а кіруе імі Вікторыя Міцковіч, малады таленавіты спецыяліст.
Вікторыя закончыла Брэсцкі музычны каледж, а зараз завочна вучыцца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Яе песенны талент можна адчуць на любым канцэрце, што праводзіцца ў гарадскім Доме культуры. Яшчэ яна цудоўная мама і жонка, у якой растуць дзве дзяўчынкі Паліна і Віялета. Яе выхаванцы частыя ўдзельнікі розных канцэртаў, тэатралізаваных відовішчаў. Напрыклад, канцэрт, які праводзіўся ў кінатэатры “Юбілейны” ў сакавіку, сабраў поўную залу і пакінуў незабыўнае ўражанне ў мамаў, бабуляў і юных гледачоў. Маленькія, у белых сукенках вакалісты, як тыя анёлікі, спявалі чыста, прыгожа, урачыста, па-дзіцячы непасрэдна. Старэйшыя дзяўчынкі з “Вясёлкавага мікса” таксама захапілі сваім майстэрствам глядацкую залу. З імі, дарэчы, часта спявае і сама педагог.
Калі плённа працуеш, дзеці вельмі хутка пераймаюць тваё ўменне і стараюцца працягваць справу свайго педагога. Алена Ранцэвіч, Аляксандра Мартынчук, Надзея Гарошка, Яўгенія Кабаш, Арына Міхалькевіч, Таццяна Бяляк з дапамогай здольнага настаўніка-творцы раскрылі свой талент, якім цяпер радуюць удзельнікаў розных відовішчаў.
Адметнасцю свята ў “Юбілейным” было яшчэ і тое, што Вікторыя Міцковіч і касцюмы для канцэрта спецыяльна пашыла дзеткам, а дапамагала ёй у гэтым сястра Яўгенія.
Справы ў майстра песні ладзяцца яшчэ й таму, што побач з ёю працуюць, дапамагаюць у творчасці вядучы святаў Аляксандр Папко, гукарэжысёр і афарміцель, надзейны сябар яе муж Сяргей. Падтрымліваюць Вікторыю ўсе, хто яе ведае, таму што бачаць, як яна паважае і любіць дзяцей і справу, якой прысвяціла жыццё… Асноўнае для педагога — развіць дзіцячыя таленты, вывесці іх у вялікі свет мастацтва, каб стаць больш упэўненымі ў жыцці і ісці наперад да дасягнення сваёй мэты. Стаць артыстамі мараць многія, яна ім дапамагае ў ажыццяўленні намечанага творча, з разуменнем.
Галіна ІВАНОВА, дырэктар раённага цэнтра дзіцячай і моладзевай творчасці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top