Як ездзіць на веласіпедзе

Як ездзіць на веласіпедзе

Сярод удзельнікаў дарожнага руху найчасцей траўміруюцца пешаходы і веласіпедысты. Асноўная частка дарожна-транспартных здарэнняў з наездам на іх здзяйсняецца ў цёмны час сутак.
У першую чаргу, хацелася б звярнуць увагу веласіпедыстаў на захаванне п. 200 Правілаў дарожнага руху, згодна з якім веласіпед павінен мець спраўную тармазную сістэму, рулявое ўпраўленне і гукавы сігнал, быць абсталяваны люстэркам задняга віду, спераду святлоадбівальнікам белага колеру, ззаду — чырвонага, з кожнага боку — аранжавага колеру.
Патрэбна памятаць, што рухацца на веласіпедзе патрэбна па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці — па абочыне, тратуары ці пешаходнай дарожцы, пры гэтым не ствараць перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці дадзеных элементаў дарогі ці немагчымасці руху па іх дапускаецца перамяшчэнне веласіпедыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін рад не далей за адзін метр ад яе правага краю. Выезд далей магчымы толькі для аб’езду перашкоды, пры павароце налева альбо развароце.
Веласіпедыст павінен ехаць па ходу руху транспартных сродкаў. Так неабходна рабіць і пешаходу, што вядзе побач з сабой веласіпед, абазначаны сігнальнымі ліхтарамі ці святлоадбівальнікамі, у цёмны час сутак і (або) пры недастатковай бачнасці дарогі ў выпадку руху па абочыне ці па краі дарогі. Перасякаць праезную частку па пешаходным пераходзе веласіпедыст павінен толькі ведучы веласіпед побач!
Нельга садзіцца за руль веласіпеда ў нецвярозым стане, перавозіць пасажыраў (за выключэннем дзяцей да сямі гадоў на дадатковым спецыяльна абсталяваным сядзенні), рухацца, не трымаючыся за руль ці не трымаючы ногі на педалях.
Дзеці да 14 гадоў маюць права кіраваць веласіпедам толькі ў пешаходных і жылых зонах, на тратуарах, веласіпедных і пешаходных дарожках. Выязджаць на дарогу яны могуць толькі ў суправаджэнні дарослага.
У сувязі з павелічэннем колькасці дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў Дзяржаўтаінспекцыя Брэсцкай вобласці ўзмацняе кантроль за захаваннем патрабаванняў Правілаў дарожнага руху (п. п. 148, 149, 151, 200 ПДР). Да парушальнікаў Правілаў будуць прымяняцца самыя строгія меры адміністрацыйнага ўздзеяння.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro