Ёсць шанц паспець

Міжнародная бізнес-гульня “Фермер-пачынальнік”, якую БРСМ праводзіць сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, Расійскім саюзам сельскай моладзі, вельмі зацікавіла хлопцаў і дзяўчат, таму было вырашана прадоўжыць прыём заявак для ўдзелу. Ёсць яшчэ цэлы тыдзень: жадаючых чакаюць па 30 мая. Каманда да пяці чалавек (ва ўзросце ад 14 да 31 года) павінна прэзентаваць бізнес-ідэю ў фармаце слайд-шоу. Можна выбраць любую намінацыю: “Жывёлагадоўля, птушкагадоўля, рыбаводства і аквакультура, пчалярства”; “Раслінаводства, садоўніцтва, ландшафтны дызайн”; “Паляводства, агародніцтва”; “Агратурызм”; “Сельскагаспадарчая кааперацыя”; “Вольная тэма”. Міжнародны этап пройдзе ў Расіі, запланавана запрашэнне пераможцаў на стажыроўкі ў краіны-ўдзельніцы: Беларусь, Расію, Кыргызстан, Казахстан і Арменію.

У цэнтры ўвагі — дзеці

З 25 мая па 5 чэрвеня на тэрыторыі рэспублікі Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!”. У гэтыя дні вадзіцелі транспартных сродкаў абавязкова павінны ўключаць у светлы час сутак бліжняе святло фар ці дзённыя хадавыя агні, каб прыцягнуць увагу дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. За невыкананне патрабаванняў кіроўцам пагражае адказнасць у выглядзе папярэджання ці штрафу да дзвюх базавых велічынь.
Дадзеная акцыя накіравана на прафілактыку дзіцячага траўматызму на дарогах. Асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню кіроўцамі хуткасных рэжымаў, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозцы дзяцей.

Пачаўся другі сезон

Працягваецца творчы конкурс буктрэйлераў “Кніга з экрана” — стартаваў другі сезон. Арганізатарамі сталі БРСМ, Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі і Нацыянальная бібліятэка. Калі першы сезон праекта быў прысвечаны ваеннай тэматыцы, то на гэты раз моладзі прапануецца тэма малой радзімы. Жадаючым патрэбна звярнуць увагу на творы беларускіх аўтараў і з дапамогай міні-фільма расказаць пра абраную кнігу. Гатовыя відэа чакаюць спачатку ў РК ГА “БРСМ”, пасля адбудуцца абласныя і рэспубліканскія этапы. Усім натхнення і творчых поспехаў!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro