“Азяты Агра” на шляху абнаўлення

ААТ “Азяты Агра” прыпыніла сваё існаванне. Гэта адбылося 8 мая. Наступным днём гаспадарка ўвайшла ў склад ААТ “Брэсцкі мясакамбінат” у якасці сельскагаспадарчага вытворчага ўчастка. Яго начальнікам прызначаны Сяргей Шык. Ранейшыя даўгі, якія мелі “Азяты Агра”, узяў на сябе камбінат. Па словах Сяргея Сцяпанавіча, неўзабаве плануецца вылучыць гэты ўчастак са складу Брэсцкага мясакамбіната ў асобнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства.

Праект заваяваў “срэбра”

Карэспандэнт “СП” Дар’я Ніканчук актыўна асвятляе ў газеце тэматыку МНС і трэці год запар паспяхова ўдзельнічае ў конкурсе на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і асноў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці. Дзяўчына станавілася прызёрам і пераможцам у намінацыі “Лепшы аўтар” сярод журналістаў Брэстчыны, а ў гэтым годзе змагалася ў намінацыі “Спецыяльны праект”. На конкурс прадставіла тэматычныя палосы раённай газеты, якія распавядалі чытачам пра дзейнасць Жабінкаўскага РАНС. Праект маладога журналіста заваяваў “срэбра” ў вобласці!

Дапамога тым, хто на варце здароўя

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, звязанай з каранавіруснай інфекцыяй, медыцынскія работнікі сёння знаходзяцца на перадавой і стаяць на варце здароўя насельніцтва. Дапамагчы медыкам у гэты няпросты час — важная задача кожнага. Свой унёсак у агульную справу робяць педагогі першай гарадской школы, якія шыюць для жабінкаўскіх медработнікаў сродкі асабістай аховы (на здымку). Так, на сённяшні дзень умелымі і працавітымі рукамі настаўнікаў для райбальніцы пашыты 32 аднаразовыя хала-ты, па столькі ж пар бахілаў і нарукаўнікаў, для дзіцячай кан-сультацыі — 41 халат, 59 пар бахілаў і каля 70 масак. Любая дапамога — важная і каштоўная.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro