Іх мары абарвала вайна

Іх мары абарвала вайна

Акцыя “Беларусь памятае. Памятаем кожнага” да 75-годдзя Вялікай Перамогі ладзілася на мінулым тыдні ў нашай краіне. Беларусы і госці нашай дзяржавы наведалі месцы баявой славы і ўсклалі кветкі да мемарыяльных комплексаў, абеліскаў, брацкіх магіл і магіл невядомых салдат ва ўсіх кутках Беларусі. Жабінкаўшчына таксама прыняла актыўны ўдзел у акцыі. Настаўнікі трэцяй гарадской школы Сяргей Карпук, Вольга Дзмітрук і Таццяна Кунц наведалі мемарыяльны комплекс “Драмлёва” і магілу нявінна загінулых драмлёўцаў на сцяпанкаўскіх вясковых могілках.
— Мірныя жыхары нашай “вогненнай” вёскі загінулі вераснёўскім ранкам 1942 года ад рук фашысцкіх карнікаў, — усхвалявана прамаўляла Вольга Дзмітрук. — Яны хацелі жыць, гадаваць дзетак, марыць… Аднак выбрацца з палаючых хлявоў удалося толькі некалькім… Цяпер на месцы спаленай вёскі мемарыяльны комплекс і фігуры трох жанчын, якія моўчкі паглядаюць на жывых нашчадкаў. Ведаць і памятаць падзеі таго часу павінны і нашы дзеці. Нельга забываць урокі, што дала нам вайна, трэба памятаць людзей, жыццё якіх яна абарвала.
Святлана БЯЛЯК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top