Падлеткі за чысты горад

Падлеткі за чысты горад

Старшакласнікі другой гарадской школы каторы год запар далучаюцца да рэспубліканскай экалагічнай акцыі “Хто, як не мы!”. 

Адразу пасля заняткаў разам з педагогамі Вольгай Дудар, Наталляй Урбан і валанцёрам Брэсцкай маладзёжнай грамад-скай арганізацыі “Час Зямлі” Марыяй Гарбуновай юнакі і дзяўчаты з вялізнымі мяхамі для смецця накіраваліся да любімага многімі жабінкаўцамі месца адпачынку — возера Візжар. Падлеткі старанна збіралі фанцікі, сухія галінкі, недакуркі, рыззё, пластыкавыя бутэлькі ўздоўж берага возера, на гарадскім пляжы, на Безыменным канале. Маршрут вучняў пралягаў побач з новабудоўлямі ажно да сярэдзіны вуліцы Камсамольскай. Фінішыравалі яны на гарадскім балоце: прыбралі смецце акурат каля вялізнай бабровай хаткі. У выніку падлеткі сабралі  тры мяхі ўмяшчальнасцю 100 літраў і шэсць — па 150.

Такім чынам юнакі і дзяўчаты зрабілі сваю малую радзіму больш чыстай і прыгожай. Далучайцеся і вы! 

Святлана КІСЛАЯ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top