Міні-турнір з максі карысцю

Міні-турнір з максі карысцю

Турнір у міні-футболе паміж камандамі актывістаў райкамаў ГА “БРСМ” Жабінкаўскага і Камянецкага раёнаў прайшоў 18 мая.
Спартыўныя баталіі праходзілі ў зале ДЮШАР “Пушча” ў Камянцы. З першых хвілін гульня прыняла напружаны рытм. Аматары футболу з СШ № 1 г. Жабінка паказалі, што не намераны саступаць сапернікам. У сярэдзіне гульні прадстаўнікі Камянецкага РК ГА “БРСМ” паспрабавалі перацягнуць фартуну на свой бок, аднак, дагнаць нашых спартсменаў ім не давялося. Перамога з лікам 7:4 дасталася жабінкаўскім актывістам, а разам з ёй грамата і сувеніры кожнаму члену каманды.
— Прыцягненне моладзі да здаровага ладу жыцця, заняткаў спортам і карыснай арганізацыі свайго вольнага часу — вось для чаго патрэбны падобныя мерапрыемствы, — канстатавала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Марыя Маісеенка. — Прыкметна тое, што ў матчы прымалі ўдзел і цяжкія падлеткі, для якіх спаборніцтвы сталі крокам да выпраўлення.
Напрыканцы мерапрыемства былі вызначаны лепшыя гульцы з абедзвюх каманд. Гэта жабінкавец Максім Дземідзюк, камянчук Кірыл Шумавец, якія атрымалі сувеніры. А Жабінкаўскі райкам ГА “БРСМ” сваім сябрам —– камянецкім актывістам — уручыў салодкі падарунак.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымку: жабінкаўскія і камянецкія актывісты пасля гульні.
Фота Марыі Маісеенка.  

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top