Опытный огородник

Опытный огородник

Фёдар Фёдаравіч Муха размяняў ужо дзевяты дзесятак гадоў. Ён даўно на заслужаным адпачынку. Аднак, ледзь сыдзе з палёў снег, выводзіць з хлява безадказнага памочніка —  грывастага коніка, і спяшаецца на агарод СВК “Надзея-АГРА”. Тут на пяці гектарах вырошчваюць агуркі, памідоры, сталовыя буракі, цыбулю, моркву. А каму як ні Фёдару Фёдаравічу даць слушную параду работніцам наконт угнаенняў, падкормкі, часоў пасадкі раслін, бо адпрацаваў у гаспадарцы ажно 54 гады! Клапоціцца Фёдар Фёдаравіч пра махнатых працаўніц палёў — пчол. Вось і сёлета нязменнага рупліўцу Ф.Ф.Муху, нягледзячы на паважаны ўзрост, зноў папрасілі заняцца агародам.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top