Вабіць клін яравы…

Вабіць клін яравы…

У ААТ “Жабінкаўскі” самы вялікі яравы клін — ажно 2320 гектараў. Хлебаробы карыстаюцца кожнай пагодлівай хвілінай, каб сеяць зерневыя і зернебабовыя. Так, дачакалася глеба насення ячменю (а гэта 300 гектараў) і аўса (20 гектараў).
Нязменны сейбіт у гаспадарцы Андрэй Кузнец кажа, што за дзень на “Джон Дзіры” паспявае засеяць да 40 гектараў плошчы, пакідаючы пасля сябе роўненькія радочкі, якія ў адведзены час зазелянеюць сакавітымі парасткамі. Спыняюць тэмпы на гэтым тыдні, бадай, толькі начныя замаразкі: глеба пакрываецца “скарыначкай”, і трэба чакаць, пакуль яна “адтае”. Сіноптыкі абяцаюць пацяпленне праз некалькі дзён, таму і тэмпы сяўбы, безумоўна, паскорацца.

Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара

На здымку: рыхтуе глебу Сяргей НАВУМУК, падвозіць насенне Віктар ШАСТАЧУК, сее Андрэй КУЗНЕЦ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top