У БЕЛАРУСІ БУДУЦЬ ПРАВОДЗІЦЬ ЭКСПРЭС-ТЭСТЫ НА КАРАНАВІРУС

У БЕЛАРУСІ БУДУЦЬ ПРАВОДЗІЦЬ ЭКСПРЭС-ТЭСТЫ НА КАРАНАВІРУС

У Беларусі будуць праводзіць экспрэс-тэсты на каранавірус COVID-19, паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у інтэрв’ю праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Кітайская Народная Рэспубліка нам перадае 1008 панэлей для пастаноўкі экспрэс-тэстаў. Таму ў бліжэйшы час у нас будуць і экспрэс-тэсты», — расказала Алена Богдан.

Паводле слоў намесніка міністра, на момант запісу гэтага інтэрв’ю ў Беларусі тэсты на каранавірус зрабілі больш за 19 тыс. чалавек. Час ад тэсціравання да атрымання рэзультату — ад чатырох гадзін да сутак. «Сістэма абсалютна спраўляецца. Калі нам неабходна будзе яшчэ дабавіць нейкія лабараторыі, прапрацавана пытанне рэзервовых. Нашы тэсты правераны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Яны атрымалі высокі ўзровень дакладнасці, і мы можам быць абсалютна ўпэўнены ў іх якасці», — запэўніла яна.

Алена Богдан падкрэсліла, што ў Беларусі наладжана ўзаемадзеянне не толькі з СААЗ, але і іншымі замежнымі калегамі, у тым ліку з кітайскімі спецыялістамі. Таму па меры паступлення інфармацыі аб новым каранавірусе адразу ж прымаліся неабходныя меры па яго папярэджанні.

«У нас было некалькі тэлемастоў з калегамі з Кітая і Італіі. Плюс, нашы анестэзіёлагі, рэаніматолагі, інфекцыяністы і эпідэміёлагі ўжо шмат гадоў знаходзяцца ў цесных навуковых кантактах з прадстаўнікамі іншых краін і ў рамках узаемадзеяння атрымліваюць інфармацыю па каранавіруснай інфекцыі, — адзначыла Алена Богдан. — З улікам усяго гэтага вопыту была распрацавана інструкцыя па дыягностыцы і вядзенні пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, пачынаючы з бессімптомнага носьбіцтва і заканчваючы лячэннем, калі гэта спатрэбіцца, цяжкіх пнеўманій з выкарыстаннем дыхальнага абсталявання».

Намеснік міністра таксама расказала, што ў цэлым па краіне ёсць больш за 80 тыс. ложкамесцаў для прыёму пацыентаў. Частка месцаў можа быць перапрафілявана для аказання дапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй. У краіне больш за 2 тыс. апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, 1,5 тыс. наркозна-дыхальных апаратаў, якія пры неабходнасці таксама могуць быць выкарыстаны для аказання медыцынскай дапамогі такім пацыентам.

У фармацэўтычнай сетцы створаны неабходныя запасы лекавых сродкаў да чатырох месяцаў у выпадку рознага развіцця сітуацыі. Ёсць таксама запас засцерагальнага адзення для медыцынскіх работнікаў.

БелТА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top