Чвэрць веку “Непакойчыцам”

Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень лясоў. Для Жабінкаўскага раёна, самага малалясістага на Брэстчыне, гэта надзвычай актуальна. Таму яшчэ ў 1995 годзе быў заснаваны біялагічны заказнік “Непакойчыцы” (плошча 467 га). Ён створаны для захавання ў натуральным стане не толькі тыповых палескіх краявідаў, але й месцаў існавання рэдкіх прадстаўнікоў фаўны і флоры. Сярод жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, у заказніку можна сустрэць арэшнікавую соню, рэмеза звычайнага, лебедзя-шыпуна, чайку серабрыстую, балотную чарапаху. Сустракаюцца і раслінныя экзоты: сальвінія плаваючая, касацік сібірскі і гваздзік картузіянскі.

Азеляняюць свой аграгарадок

Жыхары аграгарадка Ленінскі прымаюць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні і азеляненні свайго населенага пункта. Так, нядаўна былі высаджаны 400 саджанцаў сасны на тэрыторыі паміж трасай М1 і вуліцай Вішнёвай. У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел жыхары Вішнёвай, а таксама работнікі сельвыканкама. У канцы сакавіка пройдзе шэраг суботнікаў па добраўпарадкаванні аграгарадка, у тым ліку парку Ацячызна.

Цудатворная сіла іконы

Да Дня праваслаўнай кнігі ў Сцяпанкаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок духоўнасці “Гісторыя і святыня Жыровіцкага манастыра”. На мерапрыемстве прысутнічалі настаяцель Сцяпанкаўскай Свята-Міхайлаўскай царквы айцец Сергій Рэзановіч і настаўнік нядзельнай школы Юлія Мікулік, сабраліся мясцовыя жыхары — дарослыя і дзеці.
Урок быў прысвечаны іконе Божай маці Жыровіцкай, 550-годдзю з дня знаходжання цудоўнай выявы. Бібліятэкар Ірына Самасюк расказала пра гісторыю абраза, прывяла прыклады яго цудатворнай сілы. На мерапрыемстве прагучалі вершы-малітвы Юліі Жадоўскай, якія чыталі вучні нядзельнай школы. Айцец Сергій распавёў пра значэнне царкоўнай літаратуры ў жыцці кожнага хрысціяніна, падзяліўся ўспамінамі пра тое, як наведваў Жыровіцкі манастыр і бачыў ікону Божай маці.
На завяршэнне сустрэчы прысутныя задалі пытанні святару.

Духоўныя лайфхакі

У маладзёжнага брацтва ў гонар свяціцеля Кірылы Тураўскага ёсць традыцыя падчас Вялікага посту праводзіць адукацыйны семінар. У гэты раз кіраўнік Максім Волк прапанаваў пагаварыць пра… лайфхакі — тое, што можа зрабіць наша жыццё больш прыемным. Разам хлопцы і дзяўчаты шукалі адказы на 15 розных пытанняў, якія і ляглі ў аснову іх выступленняў. Яны разважалі, як правільна адпачываць, вырашаць складаныя задачы, вызначаць жыццёвую мэту, не залежаць ад меркавання іншых, выхоўваць звычкі ды пра многае іншае. Пагадзіцеся, што той, хто можа справіцца з усімі гэтымі пытаннямі, насамрэч не будзе губляць час, а зможа праводзіць яго з карысцю, цікава і насычана. Падрыхтаваныя даклады братчыкі прэзентавалі на сваіх штодзённых сустрэчах і ў дружным коле разам з кіраўніком абмяркоўвалі тэмы выступленняў.
 
 
 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top