Крок у будучыню: на шляху стварэння і перамен

Крок у будучыню: на шляху стварэння і перамен

Па краіне крочыць акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі!”, прысвечаная Дню Канстытуцыі: прадстаўнікам маладога пакалення ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюцца пашпарты.
13 сакавіка, напярэдадні аднаго з самых важных дзяржаўных святаў, да акцыі далучылася і Жабінка. Цырымонія ўручэння першага дакумента маладым грамадзянам, якая мела назву “Крок у будучыню”, адбылася ў зале пасяджэнняў райвыканкама. Лепшыя навучэнцы трэцяй і другой гарадскіх школ, Ленінскай, Якаўчыцкай і Ракітніцкай чакалі гэтага ўрачыстага дня з хваляваннем. Ім усяго па 14 гадоў, але яны паспелі праявіць сябе не толькі ў вучобе, але і ў спорце, грамадскім жыцці. І не збіраюцца спыняцца на дасягнутым.
Першым павіншаваў маладых людзей з пачаткам новага этапу ў іх біяграфіі старшыня раённага Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу нашай краіны Анатоль Шалтанюк.
— Канстытуцыя — гарант стабільнасці і згоды ў грамадстве, — заўважыў ён. — Асноўны закон замацаваў права свабоднага ўдзелу ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці дзяржавы. Галоўныя абавязкі кожнага грамадзяніна — захоўваць Канстытуцыю, жыць згодна з законамі, паважаць традыцыі сваёй краіны, абараняць Бацькаўшчыну. А ёй патрэбны адказныя, энергічныя, творчыя, таленавітыя людзі.
Анатоль Вітальевіч адзначыў, што атрыманне галоўнага дакумента — гэта першы крок у дарослае самастойнае жыццё, і пажадаў маладым людзям поспехаў, здароўя, дабрабыту, міру і дабра.

У іх руках — светлая будучыня

Радасную падзею раздзялілі з юнакамі і дзяўчатамі іх бацькі. З цёплымі пажаданнямі да прысутных звярнуўся бацька Ані Кобец Сяргей Леанідавіч. Ад юных грамадзян выступіла вучаніца трэцяй школы Паліна Пятручык.
— Сёння мы атрымалі пашпарты, а значыць сталі паўнапраўнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Для нас, маладых людзей Жабінкаўшчыны, надыходзіць час выбару жыццёвага шляху, стварэння і перамен. У нашых руках — светлая будучыня краіны, надышла і наша чарга ўмацоўваць веліч і магутнасць Беларусі, перш-наперш праслаўляць родны раён, якім мы ганарымся і якому сёлета споўнілася 80 гадоў, — узнёсла сказала дзяўчына.
Вучні 9 “А” і “Б” класаў СШ № 3
Сяргей Здаравец і Павел Ярашук з гонарам адзначылі, што ім гэты дзень запомніцца надоўга: для іх вельмі важна атрыманне галоўнага дакумента, які засведчвае асобу і пацвярджае грамадзянства. А Канстытуцыя як асноўны закон краіны не толькі дае грамадзянам правы, але і ўскладае абавязкі, галоўны з якіх — служыць Айчыне.
Затым да лепшых прадстаўнікоў моладзі Жабінкаўшчыны звярнуўся першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Яўген Мацюшын. Ён заўважыў, што ідэйным натхняльнікам акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” БРСМ выступае з 2004 года і гэтая ініцыятыва карыстаецца папулярнасцю і падтрымкай з боку дзяржаўнай улады. А яшчэ маладзёжны саюз запусціў сёлета акцыю ў Інстаграме #грамадзяне2020, якая аб’ядноўвае, згуртоўвае і выхоўвае гонар за сваю Радзіму. Яўген Сяргеевіч запрасіў жабінкаўцаў, якія атрымалі пашпарты, а ў падарунак — Канстытуцыю і кнігі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, прыняць у ёй актыўны ўдзел.
Традыцыйна ў гэты святочны дзень актыўныя маладыя людзі папаўняюць шэрагі БРСМ і становяцца часткай вялікай дружнай каманды. Старшыня райсавета дэпутатаў Анатоль Шалтанюк ра-
зам з Яўгенам Мацюшыным уручылі маладзёжныя членскія білеты чатыром вучням Крыўлянскай сярэдняй школы і двум — Старасельскай.
Навучэнка трэцяй гарадской школы Аляксандра Скарына прачытала для прысутных верш “Там, где сосны целуются с небом” і падарыла песню “Беларусь — імя святое”. Музычныя віншаванні прагучалі таксама ад Веранікі Куксы і Аксаны Пракошынай.

Прыгажэй, малая радзіма!

Вядучыя мерапрыемства нага-далі, што ўказам Прэзідэнта нашай краіны 2018-2020-ы аб’яўлены Гадамі малой радзімы. Беларусь — наш агульны дом, і ў інтарэсах кожнага рабіць усё, каб яна квітнела і прыгажэла. А для таго, каб Жабінкаўшчына як малая радзіма яе жыхароў стала адным з самых прывабных куточкаў Беларусі, у раёне рэалізуюцца праекты па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі. У сувязі з гэтым святочную цырымонію ўпрыгожыла яшчэ адна прыемная падзея. Былі ўзнагароджаны пераможцы раённага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый у 2020 годзе. У намінацыі “Лепшая арганізацыя, індывідуальны прадпрымальнік па навагоднім афармленні” пераможцамі прызнаны ПМК-19 УП “Брэстводбуд” (г. Жабінка) і індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Раля. У намінацыі “Лепшая прыдамовая тэрыторыя аднакватэрных жылых дамоў па навагоднім афармленні” перамог Васіль Марчук з вёскі Старое Сяло.
Завяршылася ўрачыстасць пажаданнямі ўсім прысутным поспехаў і новых здзяйсненняў.
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК
Фота аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro