Адзіны прававы шлях да росквіту краіны

Адзіны прававы шлях да росквіту краіны

Канстытуцыю нездарма завуць Асноўным законам усялякай краіны. Гэта фундамент, на якім будуецца дзяржава. І як дом бывае няўстойлівым без надзейнага падмурка, так і краіна губляе свае арыенціры без свайго галоўнага збору законаў.

Беларускія землі маюць трывалыя гістарычныя вытокі стварэння прававых актаў. Дастаткова ўспомніць
найстарэйшую Канстытуцыю Еўропы, распрацаваную нашымі продкамі. Размова ідзе пра Статут ВКЛ 1588 года, які амаль тры з паловай стагоддзі быў сапраўднай “прававой Бібліяй” беларусаў-ліцвінаў.

На працягу ХХ стагоддзя паслядоўна прымаліся пяць Канстытуцый Беларусі, у тым ліку сённяшняя, зацверджаная Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 года (дзейнічае са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 1996 і 2004 гадоў). 

Асноўны закон замацоўвае поўны дзяржаўны суверэнітэт нашай краіны, адраджэнне беларускай нацыі і культуры. Ужо самы першы артыкул Канстытуцыі падкрэслівае: Рэспубліка Беларусь — унітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава, якая валодае ўсёй уладай на сваёй тэрыторыі і самастойна ажыццяўляе ўнутраную ды знешнюю палітыку. А найвышэйшая каштоўнасць грамадства і дзяржавы ёсць чалавек, які мае шматлікія правы, у тым ліку гарантаваную ўласную абарону з боку дзяржавы. 
Канстытуцыя вызначае асновы дзяржаўнанага ладу краіны. Адзінай крыніцай улады прызнаецца народ,
які ажыццяўляе яе непасрэдна і праз прадстаўнічыя органы. Дзяржава грунтуецца на прынцыпе пад-
зелу ўлад: заканадаўчай, в ы к а н а ў ч а й і с у д о в а й . Што важна, прызнаецца прыярытэт асноўных прынцыпаў міжнароднага права, ні ў якім разе не дапускаецца заключэнне дагавораў, што супярэчаць Канстытуцыі. У ёй прапісаны і такія важныя прынцыпы, як адказнасць дзяржавы за захаванне
гісторыка-культурнай спадчыны, свабоднае развіццё культур усіх народаў, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь. 

Не менш важная гарантыя, здольная ўтрымліваць мір і спакой у краіне, — роўнасць перад законам усіх рэлігій і веравызнанняў. 

Паводле Канстытуцыі, паўнапраўным кіраўніком дзяржавы з’яўляецца Прэзідэнт, надзелены вялікім колам паўнамоцтваў. Між іншым, менавіта кіраўнік краіны прызначае ўсіх вышэйшых службовых
асоб, фарміруе ўрад. Адначасова Прэзідэнт — старшыня Савета Бяспекі і Галоўнакамандуючы Узброенымі
Сіламі. Ён падпісвае законы, выдае дэкрэты, указы і распараджэнні, надзелены правам распускаць беларускі Парламент.

Урад (Савет Міністраў) узначальвае Прэм’ер-міністр. Вышэйшы прадстаўнічы заканадаўчы орган дзяржаўнай улады — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь — складаецца з дзвюх палат:
верхняй — Савета Рэспублікі і ніжняй — Палаты прадстаўнікоў. Аснова іх дзейнасці — заканатворчасць.

Мясцовае кіраванне і самакіраванне ў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках ажыццяўляюцца праз мясц о в ы я С а в е т ы д э п у т а т а ў , выканаўчыя і распарадчыя органы, органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Асобны раздзел Канстытуцыі прысвечаны выбарчай сістэме. Для вырашэння самых важных пытанняў
дзяржаўнага і грамадскага жыцця могуць праводзіцца рэспубліканскія і мясцовыя рэферэндумы. Акрэс-
лены абавязкі і паўнамоцтвы суда і пракуратуры. 

Напрыканцы заўважым, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь грунтуецца на дэмакратызме і раўнапраўі грамадзян, гуманізме і законнасці, паўсюдным вяршэнстве права. Выкананне кожнага асобнага артыкула Асноўнага закона і ўсёй Канстытуцыі ў цэлым — адзіны прававы шлях да сапраўднага росквіту нашай краіны ў будучым.
Анатоль БЕНЗЯРУК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top