Неаднойчы гучала: “Служу Беларусі!”

Неаднойчы гучала: “Служу Беларусі!”

Сёлета жабінкаўскія ахоўнікі правапарадку ўпершыню адзначылі сваё прафесійнае свята — Дзень беларускай міліцыі — не ў памяшканні РАУС ці ў зале ГДК. У год, які праходзіць пад знакам юбілею Вялікай Перамогі, вырашана было правесці ўрачыстасць каля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан на вуліцы Кірава.
Па традыцыі начальнік райаддзела падпалкоўнік міліцыі Андрэй Лагота звярнуўся з прывітальным словам да супрацоўнікаў, павіншаваў са святам, крыху спыніўся на тым, як спрацавалі ахоўнікі правапарадку ў мінулым годзе. Само месца, дзе адбывалася сустрэча, прадвызначыла асаблівую ўрачыстасць мерапрыемства. Дзясяткі жабінкаўскіх міліцыянераў прайшлі дарогамі вайны, двое — Аляксей Дзмітрук і Сяргей Ануфрыюк — загінулі ў барацьбе супраць акупантаў. Іх памяць прадаўжальнікі праваахоўнай справы ўшанавалі хвілінай маўчання, схіліўшы непакрытыя галовы.
Затым Андрэй Яўгенавіч выканаў прыемны абавязак — узнагародзіў найлепшых афіцэраў свайго аддзела. У той дзень неаднойчы на святым для жабінкаўцаў месцы гучалі словы: “Служу Рэспубліцы Беларусь!”
Паводле прэзідэнцкага ўказа медалём “За бездакорную службу” ўганараваны маёр міліцыі Уладзімір Сарока.
Загадам упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама чарговае спецыяльнае званне “старшы лейтэнант міліцыі” атрымаў оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Сяргей Філіповіч. Яго калегі-афіцэры — начальнік штаба РАУС Дзмітрый Галаванчук і супрацоўнік ДАІ Юрый Навасад — узнагароджаны граматамі абласнога ўпраўлення.
Юбілейны медаль, створаны да 80-годдзя аддзела ўнутраных спраў Жабінкаўскага райвыканкама, упрыгожыў кіцель маёра міліцыі Эдуарда Лініка.
Цэлы шэраг жабінкаўскіх праваахоўнікаў атрымалі нагрудны знак райаддзела “За адзнаку”. З задавальненнем называем іх прозвішчы. Гэта Вікторыя Раецкая і Аляксандр Лісюк, Аляксандр Каржук і Дзіна Сымонік, Аляксандр Андрасюк, Мікалай Кузьмук і Аляксандр Кавальчук. Кожны з іх годна выконвае свае абавязкі. Віншуем узнагароджаных з адзнакамі іх працы, накіраванай на захаванне спакою і парадку ў Жабінцы ды наваколлях.
Анатоль БЕНЗЯРУК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top