Планавая шпіталізацыя абмежавана

Паводле інфармацыі Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама, з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі па захваральнасці на вострыя рэспіраторныя захворванні ў вобласці прыняты шэраг арганізацыйных мер, каб не дапусціць распаўсюджвання інфекцый на тэрыторыі рэгіёна.
Адзін з момантаў — часовае абмежаванне планавай шпіталізацыі ў стацыянар. Аднак дадзеная мера не датычыцца экстранай дапамогі, якая ажыццяўляецца неадкладна і ў поўным аб’ёме.
Абмежаванні на планавую шпіталізацыю не распаўсюджваюцца на пацыентаў анкалагічнага профілю і тых, што маюць патрэбу ў высока-тэхналагічных аператыўных умяшаннях.

Партызанам Беларусі прысвячаецца

У рамках святкавання 75-х угодкаў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне выдавецкі дом “Беларусь сёння” сумесна з Нацыянальным архівам нашай краіны рэалізуюць праект “Партызаны Беларусі”. У яго межах з 11 па 22 сакавіка ў Брэсце запланавана правядзенне першай інтэрактыўнай аднайменнай мультымедыйнай выставы. Яна будзе праходзіць у кінатэатры “Беларусь”.

“Дзявочы” тыдзень

У першы тыдзень вясны ў Жабінкаўскім загсе чацвёра сем’яў атрымалі пасведчанні аб нараджэнні дзетак. Цікава, што ўсе нованароджаныя — дзяўчынкі! Ксенія — першынец, Мілана — трэцяя ў сям’і, Арына і Аліса — чацвёртыя па ліку. Дарэчы, Аліса нарадзілася 29 лютага. Цяпер дзяўчынцы будзе няпроста святкаваць дні нараджэння, бо гэтая дата бывае ў календары раз у чатыры гады! Усяго ж з пачатку года ў раёне зарэгістравана 25 хлопчыкаў і 23 дзяўчынкі: 11 першынцаў, 18 — другія па ліку ў сям’і, 19 — трэція і болей.

“Жыві па правілах!”

Такую назву мае прафілактычная акцыя, якую на працягу сакавіка праводзяць на тэрыторыі нашага раёна супрацоўнікі АДАІ Жабінкаўскага РАУС. Яе мэта — стабілізацыя дарожна-транспартнай абстаноўкі, папярэджанне і зніжэнне цяжару наступстваў ДТЗ.
Трэба адзначыць, што на Жабінкаўшчыне назіраецца рост зарэгістраваных дарожна-транспартных здарэнняў і колькасці пацярпелых у іх людзей. Так, за два месяцы бягучага года здзейснены чатыры ДТЗ (на тры больш, чым за аналагічны леташні перыяд), у якіх пацярпелі сем чалавек (на шэсць больш, чым летась).
У асноўным здарэнні адбываліся па віне вадзіцеляў, якія не захавалі дыстанцыю, парушылі правілы праезду пешаходных пераходаў, асабліва нерэгулюемых. Ёсць выпадкі, калі вінаватымі былі веласіпедысты, пешаходы без флікераў, адбываліся аварыі і з удзелам дзяцей.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top