“У аб’ектыве” — міліцыя і бяспека

“У аб’ектыве” — міліцыя і бяспека

Напярэдадні Дня міліцыі ў Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу на лепшую фота— і відэаработу аб дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Беларусі.
За тры месяцы было даслана звыш чатырох соцень здымкаў і амаль паўтысячы відэа, таму журы было няпроста выбраць лепшых з лепшых. Пераможцаў вызначалі ў чатырох намінацыях: “Гістарычная спадчына”, “Я б у міліцыю пайшоў”, “Міліцыя — дзецям”, “Інтэрнет-галасаванне” і “Дарожная бяспека”. Дарэчы, у апошняй аказалася найбольш прэтэндэнтаў на перамогу. У рэшце рэшт было адабрана 26 фотаработ з усёй Беларусі, у іх ліку аказаліся і два здымкі з Жабінкаўшчыны. Іх аўтарка Святлана Кіслая трапіла ў лік намінантаў творчага конкурсу “У аб’ектыве” і атрымала з рук намесніка міністра ўнутраных спраў Сяргея Хаменкі дыплом і каштоўны падарунак. А яе фотаздымкі “Анёлы на дарогах” і “А ў нас на дарогах — бяспечна” ў бліжэйшы час, як мяркуецца, з’явяцца на білбордах горада Брэста.
Таццяна АЛОЎЧЫК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top