90 — гэта толькі пачатак!


Як ў 90 гадоў адчуваць сябе душой і сэрцам на 10, добра ведае  ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”, якая на мінулым тыдні адсвяткавала свой юбілей. За амаль стагоддзе піянерскае жыццё некалькіх пакаленняў краіны было асветлена піянерскім кастром. Хлопчыкі і дзяўчынкі ў гальштуках ведаюць, што такое вясёлы дзіцячы смех і сапраўднае сяброўства. Шчырыя ўсмешкі юных піянераў і светлыя ўспаміны ветэранаў піянерскага руху пра сваё дзяцінства пад дэвізам: «У выгоду радзімы да дабра і справядлівасці” напоўнілі весялосцю залу пасяджэнняў Жабінкаўскага райвыканкама. Напярэдадні юбілею дзіцячай арганізацыі тут адбылася сустрэча старшыні райвыканкама М.В. Токара з піянерамі са стажам, працягласцю ва ўсё жыццё, і маленькімі актывістамі.
— Піянерыя –— гэта цудоўная школа выхавання моладзі ў духу любові і адданасці Радзіме. Старанная праца, спартыўны адпачынак, паходы і песні, знаёмствы і ўражанні — усё гэта дапамагае пераадольваць любыя жыццёвыя перашкоды, — гаварыў Мікалай Васільевіч Токар. — Сярод нас зараз знаходзяцца людзі, якія ўнеслі значны ўклад у гісторыю піянерскага руху нашага раёна, тыя, хто і зараз застаецца прыкладам пераймання для падрастаючага пакалення.


Мікалай Васільевіч пажадаў ўсім прысутным новых пачынанняў, перамог, моладзевага аптымізму і асабістага шчасця.
У сваім выступленні старшыня раённага савета ГА “БРПА” Настасся Ізотава падвяла вынікі работы арганізацыі, распавяла пра нядаўнія акцыі і мерапрыемствы, ў якіх прымалі ўдзел нашы піянеры.
— Сёння піянерскі рух на Жабінкаўшчыне –— гэта 12 дружын, больш за 1500 піянераў і 975 акцябрат. Піянерыя аб’ядноўвае самых лепшых і актыўных рабят, тых, каму неабыякавы лёс нашай Радзімы, — распавядала Настасся Сяргееўна. — У наш час піянерская арганізацыя выступае сілай, здольнай накіроўваць думкі і справы дзяцей ў патрэбнае рэчышча.
Цікава было пабачыць фотаздымак, дзе сярод іншых дзяцей можна была пазнаць ветэранаў піянерскай арганізацыі, якія зараз ужо прымаюць віншаванні з 90-годдзем піянерыі.
— Вельмі прыемна, што нашы пачатыя яшчэ намі справы, прадаўжаюцца сённяшнім юным пакаленнем. Будзьце сапраўднымі патрыётамі. Дзе б вы ні былі, памятайце, што менавіта Жабінкаўшчына дала вам пуцёўку ў жыццё, — так ад імя ўсіх ветэранаў сказала Вера Анатольеўна Шэвелева — былы першы сакратар Жабінкаўскага РК ЛКСМБ.
Павіншаваць ветэранаў прыйшлі рабяты,якія ўсяго некалькі тыдняў таму папоўнілі шэраг піянерыі. Прыемным музычным падарункам для ўсіх сталі песні ад калектыву “Радужный микс”, ансамбля “Вообразилия”, а таксама маленькай прыгажуні – Марыі Чэб.
Піянерыя –— вечная маладосць, своеасаблівы імпульс жыцця, і гэтыя словы пацвярджаюць ветэраны піянерскага руху…
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
Фота аўтара.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*