Зброю — пад надзейную ахову

Зброю — пад надзейную ахову

З мэтай забеспячэння захаванасці агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў да яе, папярэджання іх крадзяжоў і далейшага крымінальнага выкарыстання Жабінкаўскі аддзел Дэпартамента аховы прапануе грамадзянам устанавіць ахоўную сігналізацыю як на кватэру, у якой захоўваецца зброя, так і на асобныя сейфы, металічныя шафы і іншае абсталяванне, прыстасаванае для яе захоўвання. У наш час для аховы дамоў, памяшканняў грамадзян выкарыстоўваюцца самыя сучасныя тэхнічныя сродкі, у тым ліку радыёэлектронныя ўстройствы аховы. Нашы прафесійна падрыхтаваныя нарады прыбудуць па сігнале “трывога” на ахоўваемы аб’ект у максімальна кароткія тэрміны.
Сёння, каб зменшыць нагрузкі на ваш бюджэт, кошт абсталявання сігналізацыяй памяшкання ці сейфа для захоўвання зброі і боепрыпасаў да яе можна размеркаваць на тэрмін да шасці месяцаў. І, паверце, прасцей даверыць надзейную ахову вашай паляўнічай зброі нашаму аддзелу, чым потым несці адміністрацыйную адказнасць пры яе прапажы.
Віталь АНУФРЫЮК, начальнік Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы, маёр міліцыі

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top