Сапраўды ўсенароднае свята

Сапраўды ўсенароднае свята

21 лютага, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у Жабінцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да помніка загінулым воінам і партызанам.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў улады, ветэранскай арганізацыі, працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый горада і грамадскіх аб’яднанняў.
Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў, якія загінулі ў гады ваеннага ліхалецця.
Дыктар падкрэсліў, што Дзень абаронцаў Айчыны — гэта свята не толькі тых, хто носіць і насіў пагоны, але ўсіх мужчын, гатовых у любую хвіліну стаць на абарону свайго дома, сям’і і Бацькаўшчыны. У гэты святочны дзень успамінаюць тых, хто прайшоў франтавымі дарогамі, адстаяў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай, хто быў прыкладам самаадданага служэння Радзіме, а ў пасляваенны перыяд плённай працай умацоўваў баявую моц арміі, хто з доблесцю і гонарам выконваў інтэрнацыянальны абавязак. 23 лютага — цудоўная нагода выказаць ім падзяку і пашану.
Наталля ВАЛОШКА
Фота Святланы КІСЛАЙ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top