“Новае ў працоўным заканадаўстве”

Пад такой назвай 19 лютага ў зале пасяджэнняў райвыканкама ладзіўся семінар-вучоба для прафсаюзнага актыву, кіраўнікоў і работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна. На мерапрыемстве прысутнічала галоўны прававы інспектар працы Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Ірына Міхновіч. Тэма семінара тычылася надзвычай важных праблем, звязаных з унясеннем зменаў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Падчас двухгадзіннай сустрэчы Ірына Яўгенаўна максімальна дакладна, пісьменна і даступна растлумачыла нюансы працоўнага заканадаўства, адказала на шматлікія пытанні, што хвалявалі аўдыторыю.

У камандзе разам з татам

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ў першай гарадской школе ладзілася спартыўнае свята для першакласнікаў і другакласнікаў, а таксама іх татаў. Самыя юныя ўдзельнікі каманд “Танкісты”, “Лётчыкі”, “Артылерысты” і “Маракі” разам з бацькамі спаборнічалі ў хуткасці, спрыце і знаходлівасці ў конкурсах “Трывога”, “Разведчыкі”, “Выратаванне”, “Правядзі баявую машыну”, “Конкурс капі-танаў”.
Каманды другакласнікаў і іх татаў “Танкісты”, “Перамога”, “Ракета” ды “Страла” ўдзельнічалі ў лыжных гонках, гулялі ў хакей і баскетбол, бегалі ў абручах, перацягвалі канат.
Ва ўпорнай барацьбе за званне самых спрытных і хуткіх перамогу святкавалі вучні 1 “А” класа і іх таты (каманда “Танкісты”, класны кіраўнік — Людміла Александровіч) і 2 “Б” (“Ракета”, класны кіраўнік — Таццяна Падрубная). Свята для дзяцей і бацькоў атрымалася яркае, насычанае пазітыўнымі эмоцыямі.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro