“Адзіны дзень бяспекі”

“Адзіны дзень бяспекі”

Пад такою назвай з 20 лютага ў нашым раёне стартуе рэспубліканская акцыя, якая прадоўжыцца па 1 сакавіка. У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама па навучанні паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.
Адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, на выбухова-, пажара-, хімічна небяспечных аб’ектах і з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы апавяшчэння, у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспечнае правядзенне эвакуацыі са сваіх будынкаў.
Задачы Адзінага дня бяспекі — фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top