Поўніцца скарбонка ўзнагарод

Поўніцца скарбонка ўзнагарод

Выхаванцы Жабінкаўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі — актыўныя ўдзельнікі розных творчых конкурсаў, фестываляў і выстаў, якія ладзяцца на ўзроўні вобласці і рэспублікі. Іх работы з саломы, гліны, бісеру, малюнкі, вышыўкі, мяккія цацкі неаднойчы станавіліся ўпрыгажэннем гэтых мерапрыемстваў, высока ацэньваліся журы і вярталіся дадому, адзначаныя дыпломамі і граматамі. Год толькі пачаўся, а скарбонка ўзнагарод цэнтра значна папоўнілася.

У калейдаскопе вясёлкі

Па выніках 49-й абласной выставы дзіцячай творчасці “Вясёлкавы калейдаскоп” дыпломам І ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі “Калядная кампазіцыя” адзначана работа навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Чароўная саломка” Міхаіла Іоські, Яны і Ганны Шэфнер, якія займаюцца ў педагога Ірыны Коваль; дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі “Сувенір-падарунак” — адзначана майстэрства Таццяны Беразоўскай і Юліі Сярковай, якія наведваюць заняткі аб’яднання па інтарэсах “Інтэр’ерная лялька” (педагог Наталля Уласюк).
Юныя жабінкаўцы атрымалі шэраг дыпломаў ад Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці. Першай ступені — Анастасія Ліхван і Анастасія Міхалік (аб’яднанне па інтарэсах “Залатая саломка”, педагог Тамара Казлова, намінацыя “Навагодні сувенір-падарунак”); аб’яднанні “Мяккая цацка” і “Кераміка”, кіраўнікі Наталля Уласюк і Наталля Сцепанюк у намінацыі “Калядная кампазіцыя”.
Дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны Аліна Завяржэнец (аб’яднанне “Чароўныя пацеркі”, педагог Вольга Кіслая, намінацыя “Выцінанка”), Юлія Бакун (аб’яднанне “Залатая саломка”, педагог Тамара Казлова, намінацыя “Мастацкая саломка”), Мікіта Тарасевіч і Кірыл Бугук (аб’яднанне “Артдызайн”, педагог Наталля Сцепанюк, намінацыя “Кераміка”).
Дыпломы трэцяй ступені — у Міхаіла Кіслага (аб’яднанне “Чароўныя пацеркі”, педагог Вольга Кіслая, намінацыя “Выцінанка”), у Аліны Міхайлюк і Златы Цупы (аб’яднанне “Кудзесніца”, педагог Таісія Журомская, намінацыя “Навагодні сувенір-падарунак”), у Лізаветы Асінскай (аб’яднанне “Арт-майстар”, педагог Алена Філіповіч, намінацыя “Жывапіс”), у Антона Дзердзюка (аб’яднанне “Разьба па дрэве”, педагог Аляксандр Крачко, намінацыя “Калядная кампазіцыя”).
Грамата цэнтра — у Ягора Цыбульскага (аб’яднанне “Фларыстыка”, педагог Святлана Постнікава), Пісьмы падзякі атрымалі Ксенія Дарафяйчук (аб’яднанне “Выяўленчае мастацтва”, педагог Ірына Бялавенцава) і Дар’я Мешчанчук (аб’яднанне “Залатая саломка”, педагог Тамара Казлова).

Святло каляднай зоркі

Шэраг узнагарод прынесла выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”. На яе абласным этапе дыпломамі І ступені Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці адзначаны сумесныя работы Міхаіла Іоські, Яны і Ганны Шэфнер (аб’яднанне “Чароўная саломка”, педагог Ірына Коваль), Валерыі Печур, Ульяны Серафімовіч, Кірыла Бугука, Юліі Кушпяцюк (аб’яднанне “Кераміка”, педагог Наталля Сцепанюк); дыпломамі ІІІ ступені — работа Дар’і Мешчанчук і Юліі Бакун (аб’яднанне “Залатая саломка”, педагог Тамара Казлова), Соф’і Лобік і Марыі Постнікавай (аб’яднанне “Фларыстыка”, педагог Святлана Постнікава).
За ўдзел у ХХІІІ Рэспубліканскай выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка” ўсе вышэй пералічаныя атрымалі дыпломы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Мінулае — у сучасным

Выхаванцы раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі — у ліку пераможцаў выставы дзіцячай творчасці “Ад мінулага — да сучаснага”, якая ладзіцца ў рамках абласнога праекта “Таленты зямлі Берасцейскай”. Так, дыпломам ІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама адзначана сумесная работа навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах “Аўтарская інтэр’ерная лялька” і “Артдызайн” Вольгі і Аляксандры Кашалюк, Лізаветы Чмуневіч і Анастасіі Сацішур, якія займаюцца ў Наталлі Уласюк і Наталлі Сцепанюк (намінацыя “Традыцыйная беларуская лялька”). Да таго ж, выхаванцы Наталлі Уласюк Таццяна Беразоўская, Юлія Сяркова і Соф’я Лобік, што наведваюць заняткі аб’яднання “Аўтарская інтэр’ерная лялька” ўзнагароджаны дыпломам упраўлення такога ж узроўню ў намінацыі “Лямцаванне”.
Віншуем з узнагародамі, і няхай нас-тупныя конкурсы будуць для навучэнцаў і педагогаў цэнтра не менш паспяховымі!
Алеся ДАБРАВЕСТ
На здымках: конкурсныя работы-пераможцы.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top