IT-краіна? Гэта вельмі магчыма!

IT-краіна? Гэта вельмі магчыма!

Сёння ва ўсім свеце цэлыя арміі айцішнікаў і вэб-дызайнераў, сістэмных адміністратараў і мадэратараў адзначаюць Дзень камп’ютаршчыка і праграміста. Павялося тое з 14 лютага 1946 года, калі ў ЗША “нарадзіўся” Энік — электрычны цыфравы інтэгратар і калькулятар, які выконваў дастакова складаныя для свайго часу задачы.
Уявіць сённяшняе жыццё без нашчадкаў таго Эніка проста немагчыма. Камп’ютары прыйшлі ва ўсе офісы, на прадпрыемствы, прапісаліся ў дамах простых грамадзян, звязалі моцнымі ніцямі “сусветнай павуціны” краіны і асобных людзей. Беларусь і беларусы таксама маюць амбіцыйныя планы, нездарма шпарка развіваецца не толькі Парк высокіх тэхналогій, але й камп’ютарная пісьменнасць. Гэта некалі бабулі-дзялулі вучылі ўнукаў-праўнукаў чытаць літары ў “Буквары”. Цяпер ужо малыя дапамагаюць старэйшым пазнаёміцца з “цыфрай”, авалодаць камп’ютарнай пісьменнасцю. Таму на пытанне: “Ці стане Беларусь IT-краінай?” — можна адказаць аптымістычна: “Вельмі магчыма!”
Анатоль РОСТАЎ
Фота Святланы БЯЛЯК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top