Будзьце прыкметнымі на дарозе

Будзьце прыкметнымі на дарозе

Дзейсны спосаб абароны пешаходаў на дарозе ў цёмны час сутак — выкарыстанне спецыяльных святлоадбівальных элементаў (флікераў) на адзенні. Яны — адзіны сродак, які павялічвае кантраст фігуры чалавека ў параўнанні з навакольным асяроддзем. Кіроўцы заўважаюць пешахода, абазначанага флікерамі, са значна большай адлегласці ў параўнанні з тым, хто рухаецца без іх. Пры руху з блізкім святлом фар гэта велічыня павялічваецца з 25-40 метраў да 130-140, а пры руху з далёкім святлом — да 400 метраў.
Нарады супрацоўнікаў міліцыі набліжаны да месцаў канцэнтрацыі дарожна-транспартных здарэнняў з пешаходамі і веласіпедыстамі, а таксама тых, якія характарызуюцца інтэнсіўным пешаходным і веласіпедным рухам, асабліва дзяцей-пешаходаў і веласіпедыстаў, да іншых участкаў дарог, што патрабуюць павышанай увагі.
Святлоадбівальныя матэрыялы выкарыстоўваюцца таксама пры абазначэнні ў цемры веласіпедаў і вазоў. Прычым ужо некалькі гадоў абсталяванне гэтых транспартных сродкаў (спераду — белага, ззаду — чырвонага колеру) абавязковае. Не менш важна для бяспечнага руху ўстанавіць на возе ці веласіпедзе ліхтары з актыўным святлом і ўключыць іх, як толькі пачне змяркацца. Такія патрабаванні ПДР.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Калі вы сталі сведкам знаходжання на праезнай частцы пешаходаў у цёмны час сутак, не абазначаных флікерамі, п’яных ці парушаючых патрабаванні Правілаў дарожнага руху веласіпедыстаў, паведамляйце пра дадзеныя факты па тэлефоне 102. Не будзьце абыякавымі. Магчыма, менавіта ваш званок дапаможа пазбегнуць трагедыі і выратуе чыё-небудзь жыццё.
Ілья ХВАЛЬКО, першы намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top