Станьце адкрыццём года

Станьце адкрыццём года

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі сумесна з упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама праводзіць абласны літаратурны конкурс “Адкрыццё”.
Яго мэты — падтрымка таленавітай і адоранай моладзі, прыцягненне ўвагі да тэмы патрыятызму, папулярызацыя духоўных і культурна-гістарычных каштоўнасцяў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучні 10-11 класаў устаноў сярэдняй адукацыі Брэстчыны і моладзь да 35 гадоў.
Творчае спаборніцтва праходзіць у трох намінацыях на беларускай і рускай мовах:
— “Беларусь — мая маці і мова, паветра і хлеб” (Пімен Панчанка) — разглядаюцца вершы, прысвечаныя Радзіме;
— “I спеліцца ў душы Купалавае слова” (Яўгенія Янішчыц) — разглядаюцца вершы вольнай тэматыкі;
— “Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш” (Якуб Колас) — конкурс эсэ (да 5000 знакаў).
У кожнай намінацыі ў дзвюх узроставых катэгорыях (15-25 гадоў, 25-35 гадоў) вылучаюцца пераможцы: першае, другое і трэцяе месцы. У склад журы ўваходзяць знакамітыя пісьменнікі, журналісты, літаратуразнаўцы.
Па выніках конкурсу лепшыя творы апублікуюць на старонках літаратурнага зборніка “Адкрыццё”, пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі падчас абласнога свята “Адкрыццё”.
Творы прымаюцца на конкурс да 1 сакавіка 2020 года. Работы неабходна накіроўваць на адрас абласнога аддзялення “Саюз пісьменні-каў Беларусі”: 224013,
г. Брэст, праспект Машэрава, 75/1, к. 605. Работы, дасланыя пасля ўказанага тэрміну, не разглядаюцца. Матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца.
На тытульным лісце неабходна ўказаць: прозвішча, імя, імя па бацьку; дату нараджэння; месца працы або вучобы; адрас для перапіскі; нумар кантактнага тэлефона; e-mail (калі ёсць).
Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ, старшыня аргкамітэта літаратурнага конкурсу “Адкрыццё”

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top