Даўгі здалёк цягнуцца

Судовыя выканаўцы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці даслалі ў Жабінку пастанову, каб праверыць, ці пражывае ў вёсцы Сакі нашага раёна грамадзянка Валянціна К. З дакументаў бачна: даўгі ў яе невялікія. Неўзабаве жанчына сапраўды адшукалася ў згаданай вёсцы. Аднак жабінкаўскія праваахоўнікі вырашылі па электроннай базе высветліць, а мо за Валянцінай значацца яшчэ нейкія пазыкі? Тут і стала вядома: аказваецца, іх налічваецца на суму 5700 рублёў, у тым ліку штраф за адбыццё крымінальнага злачынства. За грахамі жанчыны цяпер давядзецца назіраць судовым выканаўцам нашага раёна, якія з дня на дзень чакаюць, калі са Смалявічаў паступяць адпаведныя дакументы.

Час ідзе, растуць пазыкі…

Абавязаная асоба Н. нярэдка не ладзіць з законам. Пасля чарговага вяртання з лячэбна-працоўнага прафілакторыя жанчына вырашыла нарэшце з’ехаць з Жабінкаўшчыны да сына. Ён ужо вырас, жыве ў Пінску, побач з ім хацела ўсё пачаць, так бы мовіць, з белага ліста, а таму сама ўладкавалася на працу. Толькі ў жыцці нярэдка бывае: прасцей даць слова, чым выканаць на справе. Ужо праз паўтара месяца жанчына пачала ўсё часцей пазіраць на дно бутэлькі, адпаведна трымаць яе на працы ніхто не хацеў. Яна засталася без сродкаў для існавання, а хутка і сын, на якога спадзявалася, настойліва папрасіў маці з’ехаць ад яго. Жанчына вярнулася ў Жабінку і пасялілася ў сваіх бацькоў. Аднак след, пакінуты ў Пінску, дацягнуўся і сюды. Бо неўзабаве адтуль прыйшлі афіцыйныя паперы, якія тычацца яшчэ аднаго непаўнагадовага сына, пра якога жанчына не клапоціцца. Зараз жабінкаўскім праваахоўным і сацыяльным службам давядзецца спаганяць з гора-маці грошы, якія яна завінаваціла. Час ідзе, пазыкі растуць нібы снежны камяк. Калі ён растане — адказаць няпроста.
Ірына ТЭАДАРОВІЧ, начальнік аддзела
прымусовага выканання Жабінкаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top