Дзень Касцюшкі: у гонар і памяць славутага земляка

Дзень Касцюшкі: у гонар і памяць славутага земляка

Сярод асобаў, што маюць агульнасусветнае значэнне, у гонар якіх называюць вуліцы, гарады, горы, нават малыя планеты, сапраўднай зоркай першай велічыні ззяе імя нашага земляка Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі, ад калыскі і да смерці — Сяхновіцкага.
Ужо не адно дзесяцігоддзе 4 лютага ва ўсім свеце лічыцца Днём Касцюшкі, адзначае яго і Беларусь — родная зямля славутага Героя Двух Кантынентаў. Адным з цэнтраў святкаванняў пры гэтым нязменна робіцца Жабінкаўшчына, якая гасцінна вітае айчынных і замежных гасцей, што цікавяцца жыццём і дзейнасцю нашага знакамітага земляка. Стала добрай традыцыяй у пачатку лютага прыязджаць у Малыя Сяхновічы — да сямейнага гнязда вядомага роду Касцюшкаў-Сяхновіцкіх, наведваць Крупчыцкую капліцу і Свята-Уладзімірскую царкву ў Чыжэўшчыне, пабудаваныя на месцы самай вялікай бітвы часоў паўстання 1794 года.
Напярэдадні чарговай Касцюшкавай даты гэтым маршрутам праехалі дэлегацыі, у якія ўваходзілі сябры Польскага і Брэсцкага фондаў, паяднаных імем генерала з Сяхновічаў. Польскія вучоныя і выкладчыкі прывезлі з сабою не толькі кветкі, але й вялікае спадзяванне, што таварыскія адносіны паміж нашымі народамі, якія жылі некалі ў агульнай дзяржаве, за якую змагаліся касцюшкаўцы, будзе мацнець год ад году, як пра тое і марыў некалі наш славуты зямляк.
Непасрэдна ў Дзень Касцюшкі ў Малых Сяхновічах, на вуліцы, якая носіць яго імя, да помніка генералу сабраліся прадстаўнікі выканаўчай улады, прафсаюзаў, грамадскасці, гісторыкі і края-знаўцы, якія вывучаюць багатую Касцюшкаву спадчыну. Ад імя жабінкаўцаў карзіну з кветкамі да падножжа бюста Найчысцейшаму Сыну Свабоды (гэтак пачціва пана Тадэвуша пачалі называць яшчэ пры жыцці) усклалі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу краіны, старшыня Жабінкаўскага райсавета Анатоль Шалтанюк і старшыня Сцяпанкаўскага сельвыканкама Віктар Марковіч.
У час кароткага, але пранікнё-нага мерапрыемства, якое вяла дырэктар Жабінкаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Дзіяна Дубіна (да слова, установу нярэдка завуць проста музеем Касцюшкі), прысутныя даведаліся падрабязнасці біяграфіі генерала, пачулі пра яго моцныя повязі з нашым краем. Нездарма нават за лічаныя месяцы да смерці апошнюю сваю волю ён склаў на карысць сяхновіцкіх сялян. Даруючы ім свабоду, Касцюшка жадаў бачыць былых прыгонных адукаванымі і шчаслівымі, адданымі Айчыне.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top