Карупцыі патрэбны дзейсны супраціў

Карупцыі патрэбны дзейсны супраціў

Першае сёлетняе пасяджэнне раённай камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ладзілася пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Віталя Кулака, які адначасова ўзначальвае згаданую камісію.

Як спрацавалі летась?

Як выконваўся план мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі ў 2019-м,
паведаміла сакратар камісіі, на-чальнік аддзела юрыдычнага суправаджэння і па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама Алена Клімук.
Пасяджэнні ладзіліся штоквартальна, у тым ліку прайшло выязное — у Жабінкаўскую ЖКГ. За год кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў улады правялі 52 “прамыя тэлефонныя лініі”, на якія паступілі 82 звароты. Акрамя таго, непасрэдна ў райвыканкам — 266. Да таго ж адбыліся 43 прыёмы грамадзян і юрыдычных асобаў, падчас іх кіраўніцтва раёна разбіралася ў праблемах і пытаннях, што хвалявалі 150 чалавек. За парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрасобаў былі прыцягнуты дзевяць кіраўнікоў і спецыялістаў (найбольш — з камунальнай службы).
Каб прадухіліць усялякія спробы незаконнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, а значыцца, і магчымых карупцыйных памкненняў, асаблівую ўвагу фінансавы аддзел райвыканкама скіроўваў на кантроль за мэтавым і эфектыўным выкарыстаннем дзяржаўных грошай. Дзеля гэтага строга ўзгадняўся пералік абсталявання і рэчаў доўгага карыстання, набытых бюджэтнымі ўстановамі. Так, летась на гэтыя мэты з раённага бюджэту выдаткавана 481,5 тысячы рублёў, яшчэ 2685 тысяч — на рамонт і будаўніцтва аб’ектаў. З гэтай нагоды заўважым: значную рызыку для парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства мае менавіта будаўнічая галіна. Таму на працягу года была надзвычайная ўвага да ўзвядзення і рамонту аб’ектаў, якія маюць важнае сацыяльна-эканамічнае значэнне.
Каб прадухіліць карупцыю, кантралюючыя органы неадкладна даводзілі да зацікаўленых службаў інфармацыю аб парушэннях, выяўленых у бюджэтнай сферы, у тым ліку, калі гэта тычылася дзяржзакупак, эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў на харчаванне пацыентаў медустаноў, рэалізацыі дзяржаўных праграм.
Падчас праверак дэкларацый за 2018 год (а іх у раёне было пададзена 205) не было выпадкаў, калі звесткі, паказаныя ў дэкларацыі, разыходзіліся з тымі, што прадастаўлялі правяраючыя службы.
Заўсёды важным было і застаецца кадравае пытанне. У 2019 годзе на Жабінкаўшчыне вызвалены ад пасад 18 кіраўнікоў арганізацый, разам з тым адбылося 16 назначэнняў, з іх 11 — з рэзерву кадраў, зацверджанага рашэннем райвыканкама. Пры гэтым ніводная нованазначаная службовая асоба не была ўблытана ў карупцыйныя правапарушэнні.
Як заўжды, назіралася шчыльнае супрацоўніцтва з раёнкай. “Сельская праўда” — адна з галоўных крыніц інфармацыі насельніцтва аб мерапрыемствах, накіраваных на супрацьдзеянне карупцыі. Дзеля гэтага газета прадастаўляе свае старонкі прадстаўнікам выканаўчай улады, суда, пракуратуры, Следчага камітэта, міліцыі — усім, хто на вастрыі барацьбы з заганнай з’явай, здольнай падарваць асновы любой дзяржавы.

Пракурорскі погляд

Падрабязней на тым, як ацэньваюць стан барацьбы з карупцыяй на Жабінкаўшчыне пракурорскія работнікі, спыніўся намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Кузьміч.
Прынамсі, за мінулы год Жабін-каўскім РАУС выяўлена толькі адно карупцыйнае злачынства, і ў гэтым пракуратура бачыць недапрацоўку з боку праваахоўнікаў у час, калі “ўсялякім карупцыйным праяўленням патрэбны дзейсны супраціў”. Са свайго боку, пракуратурай праводзіліся праверкі выканання Закона Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй”, якія прынеслі наступныя вынікі: унесены акты нагляду ў ААТ “Арэпічы”, райвыканкам, упраўленне камунальнага будаўніцтва Жабінкаўскага раёна, цукровы і камбікормавы заводы; чатыры службовыя асобы (у ААТ “Жабінкаўскі”, “Ракітніца”, “Мацеевічы” і ПМК-10) прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці; яшчэ дзясяцера — да дысцыплінарнай (у ААТ “Жабінкаўскі”, “Ракітніца”, “Арэпічы”, ветстанцыі, упраўленні камунальнага будаўніцтва, на камбікормавым заводзе і ў ПМК-10). Акрамя таго, пракурор раёна аб’явіў тры афіцыйныя папярэджанні пра недапушчальнасць паўторнага здзяй-снення правапарушэння. Выяўлены істотныя хібы і ў рабоце кіраўнікоў ды кадравых службаў цукровага завода, першай і другой гарадскіх школ,
ПМК-19 па выкананні артыкула 16 Закона “Аб барацьбе з карупцыяй”.
Выяўляліся і парушэнні патра-баванняў Закона “Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)”. Напрыклад, у сельгаставарыстве “Арэпічы” і ўпраўленні камунальнага будаўніцтва, райбальніцы і ветэрынарнай станцыі, аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Праверкі, праведзеныя пракуратурай у ААТ “Арэпічы”, “Жабінкаўскі”, “Ракітніца”, ПМК-10, на камбікормавым заводе, выявілі парушэнні заканадаўства аб закупках тавараў (работ, паслуг) за ўласныя сродкі.
Аналізуючы прычыны і ўмовы, што садзейнічалі ўзнікненню згаданых парушэнняў, пракуратура прыйшла да высновы: кіраўнікі пералічаных арганізацый недастаткова ўвагі звяртаюць на работу па папярэджанні карумпіраваных праяўленняў і парушэнняў.

“Лекі” ад запазычанасці

Ужо не першы год некаторыя арганізацыі маюць дэбіторскія запазычанасці за медабслугоўванне перад Жабінкаўскай ЦРБ. Пра тое вёў размову галоўны ўрач установы Іосіф Арлавец.
Пэўныя зрухі пачаліся толькі пасля таго, як умяшаліся райвыканкам і пракуратура. Аднак і сёння Брэсцкая міжраённая гандлёвая база, цукровы і камбікормавы заводы, сельгастэхніка ды адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Мацеевічы” і “Азяты АГРА” застаюцца віннымі медыкам. (Кіраўніцтва ААТ “Ракітніца” разлічылася за апошнія шэсць гадоў літаральна напярэдадні пасяджэння антыкарупцыйнай камісіі).
Агульная запазычанасць прадпры-емстваў — больш за 55 тысяч рублёў, з іх больш за палову прыпадае на цукровы завод. “Нашы паслугі аказваюцца ад пазабюджэтнай дзейнасці, — падкрэсліў Іосіф Юзэфавіч, — а таму запазычанасць — прычына няпоўнага і несвоечасовага аднаўлення расходаў бюджэту, немагчымасці накіроўваць на павышэнне заробку сродкаў ад прыбытковай пазабюджэтнай дзейнасці”.

Чаго чакаць у гэтым годзе?

Па выніках пасяджэння старшыня райвыканкама Віталь Кулак даручыў кіраўнікам арганізацый максімальна выкарыстоўваць патэнцыял камісій па супрацьдзеянні карупцыі, выключаць у іх дзейнасці фармалізм. Прапанавалася таксама вывучаць станоўчы вопыт у сферы барацьбы з гэтай негатыўнай з’явай, актыўна прыцягваць да супрацоўніцтва грамадскасць, павысіць якасць інфармацыйна-аналітычнага суправаджэння дзей-насці камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.
Распрацаваны і зацверджаны падрабязны план і мерапрыемствы па супрацьдзеянні карупцыі на 2020 год. Наступнае пасяджэнне камісіі павінна адбыцца ў маі.
Анатоль РОСТАЎ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top