АЗЯЦКІ. На вуліцы Цэнтральнай у Старым Сяле вырас гожы двухпавярховы дом. Ён мае 226 кв. м агульнай плошчы і ажно сем спальняў. І гэта не дзіўна, бо пасялілася тут шматдзетная сям’я Алены і Анатоля Збайчаковых, у якіх 10 дзяцей (наймалодшай Ані нядаўна споўнілася тры гады). Гаспадыня даглядае за вялікай сям’ёй, а яе муж працуе ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве. Каб бацькі і дзеці сустрэлі новы год у новым доме, пасадзейнічала дзяржава. Атрыманай ад Беларусбанка льготнай пазыкі хапіла не толькі на хату, але й хлеў, бо без яго ў сяле не абысціся. Нараджаўся дом імкліва: у мінулым маі сельвыканкам выдзеліў участак, за лета архітэктары стварылі праект, а з восені за будаўніцтва ўзяўся трэст “Палессежылбуд”. Цяпер навасёлы, шчаслівыя
і задаволеныя, абжываюць новы дом.

ЖАБІНКАЎСКІ. Напрыканцы студзеня на пасяджэнні сельвыканкама разглядалася важнае пытанне. Яно тычылася зацвярджэння на гэты год плана добраўпарадкавання ў Жабінкаўскім сельсавеце. Прынамсі, сёлета будзе працягвацца азеляненне Вялікіх Якаўчыцаў, распачатае да раённых “Дажынак”, што ладзіліся ў аграгарадку ў жніўні 2019-га. Як прыйдзе вясна — пара аднаўлення, вясковыя вуліцы ўпрыгожаць не толькі дрэвы ды кустоўе, але нават кветкі. Пры гэтым у вёсках аператыўна спілуюць аварыйныя дрэвы і ўсталююць кантэйнерныя пляцоўкі, патрэбныя для вывазу попелу. Адначасова, паводле прэзідэнцкага Указа № 357, працягнецца работа з пустуючымі старымі дамамі.

КРЫЎЛЯНСКІ. На тэрыторыі Крыўлянскага сельсавета пражываюць людзі, якія яшчэ памятаюцьжахі Вялікай Айчыннай вайны. Так, Вера Гарошка саСвішчоў была медсястрой у санітарным цягніку. Марыя Ількіў, Марыя Кулікова, Вольга Аксюцік і ЕўдакіяМядзведзь — вязні канцлагераў. (Дарэчы, ЕўдакіяПятроўна з Вялікіх Сяхновічаў лічыцца і самай пажылой жыхаркай — у сакавіку адзначыць 97-ы дзеньнараджэння). Днямі спецыялісты тэрытарыяльнагацэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтваі старшыня Крыўлянскага сельвыканкама АнатольМарчук абследавалі ўмовы пражывання ўзгаданыхветэрана і вязняў Вялікай Айчыннай.

ЛЕНІНСКІ. На працягу двух тыдняў у Ленінскай сярэдняй школе ладзіцца фестываль адкрытых вучэбных заняткаў “Асобасна-арыентаваны ўрок як сродак павышэння якасці адукацыі”. Педагогі школы праводзяць урокі, наведваюць заняткі сваіх калег — такім чынам абменьваюцца вопытам, бачаць, якія формы і метады работы яны могуць пераняць і прымяніць у сваёй дзейнасці. У фестывалі прымаюць удзел як сталыя настаўнікі, так і пачаткоўцы. Адкрытыя ўрокі ўжо правялі Аліна Давідзюк, Наталля Філіманюк, Данута Кучук, Ала Міхальчук, Юлія Канапліцкая, Кацярына Стасіловіч. Наперадзе яшчэ адзін тыдзень захапляльных заняткаў, які дасць магчымасць настаўнікам і іх вучням паказаць сябе, свае ўменні і таленты.

РАКІТНІЦКІ. На чарговым пасяджэнні сельвыканкама абмеркавалі пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў, вынікі работы грамадскага пункта аховы правапарадку ў мінулым годзе, ішла гаворка і пра планы на сёлетні. На сустрэчу былі запрошаны кіраўнік раёна Віталь Кулак і начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Любоў Селівонік. Перад прысутнымі слова трымалі старшыня сельвыканкама Валерый Андраюк, участковы інспектар Жабінкаўскага РАУС маёр міліцыі Уладзімір Сава, стараста вёскі Задзерць
Марыя Мацкевіч. Віталь Уладзіміравіч агучыўпрапановы і заўвагі, падвёў вынікі сустрэчы.

ХМЕЛЕЎСКІ. Сёння дзверы Хмелеўскай сярэдняй школы адчынены з самай раніцы: тут чакаюць гасцей на вечарыну сустрэч з выпускнікамі. Сярод тых, хто скончыў у свой час гэтую навучальную ўстанову, паэт Іван Арабейка, кіраўнік Хмелеўскага СДК і ўзорнага фальклорнага калектыву “Дараносіца” Таццяна Грыцук, кіраўнік спраў Хмелеўскага сельвыканкама Іна Шалтанюк, начальнік аддзела землеўпарадкавання Жабінкаўскага райвыканкама Лілія Сакалова. А на наступным тыдні піянерская дружына імя Маркіяна Германовіча Хмелеўскай СШ прыме ўдзел у адкрыцці вахты памяці “Подзвіг у імя будучыні”, прысвечанай Дню памяці юнага героя-антыфашыста і 75-годдзю Вялікай Перамогі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top