Пра заробкі і занятасць

Пра заробкі і занятасць

Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з кіраўніком раёна Віталем Кулаком сустрэлася з працоўным калектывам ААТ “Жабінкаўскі”. На абмеркаванне вынеслі два пытанні. Аб занятасці і заробках беларусаў паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Любоў Селівонік. Яна падкрэсліла: тройку самых актуальных пытанняў, якія хвалююць жыхароў, складаюць рост цэн, даходы і занятасць насельніцтва.
— Сістэма аплаты працы, што дзейнічае ў нас, і меры, якія прымаюцца па яе ўдасканальванні, дазваляюць забяспечыць стабіль-ны рост заработнай платы, — падкрэсліла Любоў Фёдараўна. — Самыя высокія сярэднія налічаныя заробкі за студзень-лістапад мінулага года ў Мінску (1505 рублёў), самы нізкі — на Магілёўшчыне (889 руб). У Брэсце, для параўнання, 1079 рублёў, на Жабінкаўшчыне — 864. У лідарах па налічэннях — работнікі ІТ-сектара, сферы горназдабываючай прамысловасці і вытворчасці хімічных прадуктаў, навукі і навуковага абслугоўвання, органаў дзяржкіравання, будаўніцтва.
Удасканальваецца і сістэма аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый. Напрыклад, у студзені бягучага года замест дзеючай 27-разраднай адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Беларусі ўводзіцца 18-разрадная з міжразраднай розніцай не менш за 6 % для вызначэння памераў акладаў работнікаў бюджэтных арганізацый. Яшчэ адно новаўвядзенне — замест тарыфнай стаўкі першага разраду будзе дзейнічаць базавая стаўка, памер якой плануецца наблізіць да бюджэту пражытачнага мінімуму. Спросціцца і структура зарплаты бюджэтнікаў. Цяпер яна будзе складацца з аклада, стымулюючых (надбаўкі і прэміі) і кампенсуючых выплат. Любоў Селівонік таксама пракаменціравала сітуацыю па працоўнай міграцыі насельніцтва.
Пра работу прафсаюзных арганізацый Брэстчыны па абароне інтарэсаў і правоў працоўных паведаміла другі выступоўца — старшыня Жабінкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, што ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Ніна Калыбская. Яна расказала, што ў вобласці сябрамі прафсаюзнай арганізацыі ў 3065 пярвічках з’яўляюцца 454 969 чалавек, на Жабінкаўшчыне — 7490, ці 96,2 %
ад агульнай колькасці працуючых. Выступоўца падкрэсліла: прававая абарона членаў прафсаюза вядзецца па некалькіх накірунках. Так, здзяйсняецца грамадскі кантроль за захаваннем наймальнікамі працоў-нага заканадаўства і аховы працы; абараняюцца правы членаў прафсаюзаў у судовых інстанцыях (за 2019 год юрысты склалі 44 працэсуальныя дакументы, з якіх 37 — у судовыя органы, і інш., адноўлены на свае працоўныя месцы сем чалавек. Увогуле, прававую дапамогу атрымалі амаль дзве тысячы жабінкаўцаў). Шмат увагі надаецца культурна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай, а таксама інфармацыйнай рабоце.
Пасля абмеркавання прапанаваных тэм старшыня райвыканкама Віталь Кулак падвёў вынікі сустрэчы і выслухаў пытанні, што хвалююць працаўнікоў ААТ “Жабінкаўскі”.
Святлана БЯЛЯК
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top