Ігар Антанюк без перабольшвання гонар Жабінкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выра-тавальнай часці № 1 неаднаразова станавіўся пераможцам розных конкурсаў, у тым ліку міжнародных спаборніцтваў “Мацнейшы пажарны-выратавальнік”, узнагароджваўся ганаровымі граматамі раённага і абласнога ўзроўняў.
Чарговае прызнанне знайшло свайго героя ўжо сёлета: пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2020 года Ігар Мікалаевіч Антанюк узнагароджаны Ганаровай граматай Саўміна нашай краіны за значны асабісты ўклад у ліквідацыю надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
Віншуем нашага земляка з уганараваннем і зычым далейшых поспехаў!
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%