Чый тавар у ліку лепшых?

Чый тавар у ліку лепшых?

Вызначаны пераможцы конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” 2019 года, паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарту. Лаўрэатамі конкурсу прызнаны 260 тавараў, што выпускаюцца 168 арганізацыямі.
Узнагароду “Лепшы ў галіне” аддалі 10 аргані-зацыям рэспублікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў у асобным галіновым напрамку. Іх уладальнікамі сталі Кобрынскі масларобна-сыраробны завод, Пінскі мясакамбінат, ААТ “Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод “Белалка”, хлебазавод № 2 “КУП “Мінскхлебпрам”, СП ААТ “Спартак”, СТАА “Белвест”, ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”, ААТ “Магілёўхімвалакно”, Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання, беларуска-расійскае сумеснае прадпрыемства “Брэстгазаапарат”.
Дыплома “Стабільная якасць” удастоены 38 арганізацый, тавары якіх станавіліся лаўрэатамі конкурсу пяць і больш разоў запар. У іх ліку ААТ “Савушкаў прадукт”, Полацкі малочны камбінат, ваўкавыскае ААТ “Беллакт”, Тураўскі малочны камбінат, СААТ “Камунарка”, ААТ “Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне”, ААТ “Гомсельмаш”, ААТ “Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынга “Беларуская металургічная кампанія” (Жлобін), СТАА “БелПласт Інтэрнэшнл”.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсу рэспубліканская камісія ўлічвала водзывы спажыўцоў.
Арганізацыі, тавары якіх удастоены звання лаўрэата, атрымаюць дыпломы і права размяшчэння лагатыпа конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах.
Паводле матэрыялаў БелТА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro