Мінулае ажывала на вачах маладых

Мінулае ажывала на вачах маладых

Не зусім звычайна прайшоў нядаўні прыём у шэрагі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Адбыўся ён у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, куды завіталі юнакі і дзяўчаты з першай гарадской школы.
Нярэдка гаворым пра повязь пакаленняў. У музейных пакоях адчуваецца яшчэ большая яе глыбіня. Бо дазваляе маладым даведацца пра часы, што “ў нябыт уцяклі”, але ўвасобіліся ў цікавых экспанатах. Пра тое падрабязна расказваў у час экскурсіі супрацоўнік музея Мікалай Юроўскіх. Чатыры экспазіцыйныя залы ў будынку на вуліцы Тадэвуша Касцюшкі раскрылі перад старшакласнікамі свае багацці, прысвечаныя народнаму побыту, старадаўняму роду Касцюшкаў-Сяхновіцкіх, вогненным часам Вялікай Айчыннай вайны, багатай гісторыі Жабінкаўшчыны ХІХ-ХХ стагоддзяў.
Працягам падарожжа ў мінулае стаў квэст, арганізаваны журналістам-краязнаўцам Анатолем Бензеруком. Дзеля агульнай перамогі вучнёўскім камандам давялося ўключыць набытыя за школьнай партай веды, не лішнімі былі і прыродныя кемлівасць ды спрыт. Пытанні квэсту, прымеркаванага да 80-годдзя раёна, тычыліся гісторыі роднага краю. Прыкладам, патрабавалася адшукаць сярод экспанатаў “зямлю ў мініяцюры” і назваць як мага больш краін, дзе пабываў генерал Касцюшка.
Перамагла каманда, што назвалася “Тадэвушам” (у гонар вядомага Героя Двух Кантынентаў). Ля яго помніка, размешчанага паблізу музейнай сядзібы, юнакі і дзяўчаты зрабілі фота на памяць. У іх руках — новенькія білеты маладзёжнай арганізацыі, атрыманыя з рук першага сакратара раённага камітэта БРСМ Яўгена Мацюшына. Думаецца, надоўга ў памяці маладых захаваюцца абставіны, дзень і месца, калі яны сталі сябрамі самай масавай маладзёжнай арганізацыі краіны.
Антон БЕРАСТОК
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top