Прэс-аўтаклуб

Прэс-аўтаклуб

Паўтысячы здарэнняў

За мінулы год на Брэстчыне адбылося паўтысячы дарожна-транспартных здарэнняў, з іх амаль паўсотні — па віне нецвярозых кіроўцаў. У выніку 76 чалавек загінулі, 525 атрымалі раненні. Затрыманы каля дзвюх з паловай тысяч вадзіцеляў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.
На Жабінкаўшчыне за гэты ж перыяд адбылося 11 ДТЗ, у выніку якіх адзін чалавек загінуў і 12 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. У адным здарэнні вінаваты п’яны вадзіцель.
Супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў выявілі 7263 парушэнні Правілаў дарожнага руху, 680 — хуткасных рэжымаў кіроўцамі, 707 — Правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі. Затрыманы 36 вадзіцеляў, што кіравалі транспартным сродкам, будучы нападпітку.
Асноўныя прычыны ДТЗ — незахаванне вадзіцелямі хуткасных рэжымаў, парушэнне правілаў манеўравання, кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, а таксама парушэнне Правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі.

Небяспечны манеўр прывёў да ДТЗ

9 студзеня ў 14.15 вадзіцель з аграгарадка Ракітніца, кіруючы аўтамабілем “Фольксваген Гольф”, ехала па аўтадарозе Р-7 “Камянец — Жабінка — Федзькавічы” ў накірунку Жабінкі. На 33-м яе кіламетры перад пачаткам руху ў паласе разгону, паварочваючы налева для развароту, не ўпэўнілася ў бяспечнасці здзяйсняемага манеўру і стварыла аварыйную абстаноўку вадзіцелю аўтамабіля “Форд Турнэа”, які рухаўся ў спадарожным накірунку. Гэта прывяло да сутыкнення і перакульвання “Форда” на правы бок. У выніку ДТЗ вадзіцель “Фольксвагена Гольфа” і яе непаўнагадовая ўнучка, а таксама два пасажыры аўтамабіля “Форд Турнэа” атрымалі цялесныя пашкоджанні.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае: будзьце ўважлівымі і ўзаемаветлівымі на дарозе, памятайце, што парушэнне Правілаў дарожнага руху можа каштаваць жыцця ці здароўя вам і тым, хто побач.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top