Абараняемся ад электратраўмаў

Абараняемся ад электратраўмаў

У паўсядзённым жыцці людзі нярэдка забываюць пра тое, што пры невыкананні правілаў бяспекі, электрычнасць з надзейнага сябра і памочніка можа ператварыцца ў смяротнага ворага. Парушэнне правілаў эксплуатацыі, выкарыстанне няспраўных электрапрыбораў, пашкоджаная праводка, іх самастойны рамонт могуць прывесці часам да непапраўных трагічных наступстваў.
З мэтай прадухілення няшчасных выпадкаў неабходна памятаць асноўныя правілы бяспекі:
— у электраўстаноўках дамоў і кватэр павінна быць ахова ад кароткіх замыканняў, гэта значыць, устаноўлены аўтаматычныя выключальнікі ці коркавыя засцерагальнікі. Перагарэлыя плаўкія ўстаўкі патрэбна замяняць толькі на стандартныя, зробленыя на заводзе. Пры падключэнні электранагравальных прыбораў на вуліцы і ў памяшканнях з павышанай небяспечнасцю неабходна прымяняць устройства ахоўнага адключэння. Умова бяспечнага прымянення электраэнегіі ў бытавых памяшканнях — спраўны стан ізаляцыі электраправодкі, электрапрыбораў і апаратаў, выключальнікаў, штэпсельных разетак, лямпавых патронаў і свяцільнікаў, іх надзейнае мацаванне. У доме, дзе ёсць маленькія дзеці, разеткі неабходна закрываць спецыяльнымі заглушкамі, якія не дазваляюць ім туды што-небудзь уставіць. Каб пазбегнуць пашкоджання ізаляцыі, не дапускаецца: падвешваць электрапровад на цвіках, металічных прадметах, перакручаваць яго; закладваць правады і шнуры за газавыя і водаправодныя трубы, за батарэі ацяплення; вешаць што-небудзь на провады; выцягваць за шнур штэпсельную вілку з разеткі; зафарбоўваць электраправодку; выкарыстоўваць правады ў якасці вяроўкі для сушкі бялізны. Пры карыстанні пераносным электраінструментам, элек-транасосамі для паліву прысядзібных участкаў неабходна строга выконваць указанні, якія змешчаны ў інструкцыі завода-вырабніка і падключаць іх абавязкова праз устройства ахоўнага адключэння. Бытавыя электрапрыборы і пераносныя свяцільнікі прызначаны для выкарыстання толькі ў памяшканнях, прымяняць іх на адкрытым паветры забараняецца.
Незахаванне гэтых правілаў прывяло да смяротнага выпадку ў аграгарадку Агарэвічы Ганцавіцкага раёна. Мужчына займаўся абшыўкай сцен дома сайдынгам. Пры гэтым ён выкарыстоўваў дрэль, падключаную ў электрасетку без прымянення неабходнай аховы. Пазней яго цела было знойдзена блізкімі каля дрэлі са слядамі электрычных апёкаў на грудзях.
Захоўвайце меры і перасцярогі пры выкарыстанні электрычнасці ў побыце. Сфарміруйце ў дзяцей перакананне, што ўсё, што знаходзіцца пад напружаннем, небяспечна для жыцця. Памятайце: паражэнне электрычным токам адносіцца да траўмаў, якія можна прадухіліць.
Аляксандр ДЗЕМІДЗЮК, інспектар энергаінспекцыі Жабінкаўскай РЭГІ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top