Не сумавалі ніводнай хвілінкі

Не сумавалі ніводнай хвілінкі

Заканчваюцца зімовыя канікулы — сёлета яны працяглыя: ажно 17 дзён — і ў паня-дзелак, 13 студзеня, школьнікі зноў сядуць за парты. Пачнецца трэцяя чвэрць — самая адказная і рашаючая. Як прайшлі дні адпачынку ў навучэнцаў першай гарадской школы, дзе яны пабывалі, у чым паўдзельнічалі, расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы Таццяна Казей.
Як адзначыла Таццяна Віктараўна, з 26 па 28 снежня ў школе для навучэнцаў адбыліся традыцыйныя навагоднія ранішнікі, конкурсныя гульнёвыя праграмы, дыскатэкі з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі, казачных герояў. Вучні чацвёртых і пятых класаў пабывалі ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы на спектаклі “Чароўная сіла”. Квэст-гульня “Holidays” дазволіла навучэнцам даведацца, як святкуюць Новы год і Раство ў Вялікабрытаніі. Незабыўныя ўражанні пакінула ў шасцікласнікаў наведванне лазернага лабірынта “Нерэальнасць”, што знаходзіцца ў абласным цэнтры. З задавальненнем вучні паўдзельнічалі ў віктарынах “Зімовы калейдаскоп”, “Падарожжа па навагодніх казках”, “У гасцях у зімы”. Падчас канікулаў да школьнікаў з музейна-педагагічнымі заняткамі, прысвечанымі 1000-годдзю Брэста, завітаў супрацоўнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея Мікалай Юроўскіх.
Не забылі і пра спартыўныя мерапрыемствы. Так, адбыліся таварыская сустрэча з вучнямі трэцяй школы, калядны турнір для старшакласнікаў па валейболе, спаборніцтвы па баскетболе. Вучні 6, 7 і 9 класаў наведалі Лядовую арэну Кобрына, дзесяцікласнікі пабывалі з экскурсіяй у Беларусбанку, а сямікласнікі — у гісторыка-экспазіцыйным комплексе развіцця меліярацыі земляў ПМК-19. Частымі гасцямі школьнікі былі ў кінатэатры “Юбілейны”, дзе знаёміліся з кінанавінкамі.
Акрамя гэтага, адзінаццаціклас-нікі маглі паўдзельнічаць у анлайн-тэсціраванні. Таксама ва ўстанове працавалі рэсурсныя цэнтры па падрыхтоўцы старшакласнікаў да трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і вучняў 3-8 класаў да раённай алімпіяды.
А яшчэ мы даведаліся, што ў першай гарадской школе падчас канікулаў працаваў лагер “Вясёлка”, у якім адпачылі і аздаравіліся 110 навучэнцаў 1-6 класаў. Чым жыў лагер на працягу невялікай шасцідзённай змены, расказалі яго дырэктар Святлана Галавенка і старшы выхавальнік Аксана Клундук.
Кожны дзень у “Вясёлцы” быў тэматычным і прысвячаўся сяброўству, кнігалюбам, знаўцам правілаў дарожнага руху, іншаму. Вучні з задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарынах “Загадай, а я адгадаю”, “Казка-падман, ды ў ёй намёк”, “Ведай правілы руху, як табліцу множання”; у спартландыі “Хутчэй, вышэй, мацней”; у гульнёвай праграме “Навагодні куфэрак з загадкамі і гульнямі”. Шмат цікавага і новага дзеці даведаліся падчас гутаркі “Новы год крочыць па планеце”. Радасныя эмоцыі пакінуў у іх прагляд мультфільмаў у кінатэатры “Юбілейны”. Спрыт і кемлівасць хлопчыкі і дзяўчынкі праявілі ў рухомых гульнях “Два Маразы” і “Снайперы”, а свае танцавальныя здольнасці — падчас дыскатэкі “Навагодні калейдаскоп”. Акрамя гэтага, працавалі аб’яднанні па інтарэсах: “У свеце замежных моў”, “Ачумелыя ручкі”, “Чароўная палітра”, спартыўныя і камп’ютарныя гульні, дзе вучні вучыліся шмат чаму новаму, з цікавасцю і карысцю бавілі час.
Чым запомнілася лагерная змена, падзяліліся самі навучэнцы.
Дарына ФІЛІМАНЮК:
— З задавальненнем наведвала заняткі аб’яднання па інтарэсах “Чароўная палітра”, на якіх ра-зам з Ірынай Анатольеўнай Бялавенцавай стваралі розныя вырабы, малявалі. Спадабаліся мультфільмы “Таемнае жыццё хатніх жывёл-2” і “Норм і Нязломныя: Вялікае падарожжа”, што глядзелі ў “Юбілейным”, а таксама гульні па развіцці логікі, якія з намі праводзілі ў лагеры.
Дзмітрый КЛУНДУК:
— Кожны жадаючы змог праявіць свае веды ў віктарыне па правілах дарожнага руху, а хуткасць і спрыт — у спартландыі. Мне запомняцца нашы паходы ў кінатэатр, а таксама смачныя сняданкі і абеды, за што вялікі дзякуй поварам.
Ульяна ДЗЕНІСЮК:
— Цікава было на аб’яднанні па інтарэсах “Ачумелыя ручкі” — ра-зам са Святланай Станіславаўнай Кібінь мы стваралі Дзеда Мароза. Спадабалася праграма “Свая гульня”, пазнаваўчыя віктарыны.
Станіслава СЕНЬ:
— Цікавыя рухомыя гульні праводзіла з намі настаўнік фізічнай культуры і здароўя Вольга Аляксандраўна Булай, не забуду наш вясёлы піянербол. У лагеры мы не сумавалі ніводнай хвілінкі — пра гэта клапаціліся нашыя выхавальнікі. Шкада, што змена так хутка скончылася!
Да тэмы: на зімовых канікулах лагеры працавалі яшчэ ў Ракіт-ніцкай адзінаццацігодцы і Маці-евіцкай базавай школе, дзе адпачылі і аздаравіліся 62 вучні.
Алёна НІКАНЧУК
Фота Дар’і НІКАНЧУК
На здымку: наведвальнікі лагера “Вясёлка”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top