У цёмны час сутак будзьце прыкметнымі

У цёмны час сутак будзьце прыкметнымі

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе пешаходам абазначыць сябе ў цёмны час сутак святлоадбівальнымі камізэлькамі, павязкамі і падвескамі, зробленымі са спецыяльнага матэрыялу, які не рассейвае святло фар, а з высокай інтэнсіўнасцю адбівае яго ў бок крыніцы, гэта значыць, практычна ў вочы вадзіцелю. Нарады супрацоўнікаў ДАІ набліжаны да месцаў канцэнтрацыі ДТЗ з пешаходамі і веласіпедыстамі, а таксама да тых, што характарызуюцца інтэнсіўным пешаходным і веласіпедным рухам (асабліва дзяцей-пешаходаў, дзяцей-веласіпедыстаў), да іншых участкаў дарог, якія патрабуюць павышанай увагі.
Вадзіцелям пры праездзе пешаходных пераходаў неабходна зніжаць хуткасць літаральна да самага прыпынку і пры наяўнасці пешахода, які пераходзіць праезную частку, уступаць яму дарогу. А той, у сваю чаргу, павінен упэўніцца ў бяспечнасці пераходу.
Святлоадбівальныя матэрыялы выкарыстоўваюцца таксама пры абазначэнні ў цёмны час сутак веласіпедаў і вазоў. Прычым ужо некалькі гадоў абсталяванне гэтых транспартных сродкаў святлоадбівальнікамі (спераду — белага, ззаду — чырвонага колеру) з’яўляецца абавязковым. Не менш важна для бяспечнага руху ўстанавіць на павозцы ці веласіпедзе ліхтары з актыўным святлом і ўключыць іх, як толькі пачне змяркацца. Такія патрабаванні ПДР.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце ўважлівымі на дарогах горада і раёна.
Віталь ЯЧНІК, начальнік АДАІ АУС Жабінкаўскага райвыканкама

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top