Не мялеюць крыніцы дабрыні і міласэрнасці

Не мялеюць крыніцы дабрыні і міласэрнасці

Традыцыйную дабрачынную акцыю “Нашы дзеці” падтрымалі шматлікія прадпрыемствы і арганізацыі Жабінкаўшчыны. З іх падарункамі, увагай і клопатам навагоднія святы для многіх дзетак сталі яшчэ больш радаснымі і запамінальнымі. Прыемна адзначыць: кожны год колькасць прыхільнікаў ініцыятывы ў раёне павялічваецца.
Так, салодкія падарункі ад ААТ “Рагазнянскі” атрымалі вучні Ленінскай адзінаццацігодкі, ад ААТ “Жабінкаўскі” — навучэнцы і выхаванцы Якаўчыцкіх школы і дзіцячага сада, ад кіраўніка фермерскай гаспадаркі “Бярозка” Сяргея Кузняца — вучні СШ № 1.
Не засталіся ў баку ад добрых спраў і нашы фінансавыя ўстановы: Беларусбанк набыў спартыўнае абсталяванне для Ракітніцкага ясляў-сада, а Белаграпрамбанк — для дзіцячага ясляў-сада № 1.
Намаганнямі ААТ “Мацеевічы” быў адрамантаваны фундамент Крыўлянскага дзіцячага сада, а Жабінкаўская раённая арганізацыя ГА “Беларускі фонд міру” на чале з Анатолем Шалтанюком паклапацілася пра салодкія падарункі для выхаванцаў установы.
Акцыю “Нашы дзеці” падтрымала ЗАТ “Консул” — ад прадпрыемства выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу атрымалі два веласіпеды, мікрафон-караоке, музычную калонку і настольную гульню. Супрацоўнікі санаторыя “Надзея” завіталі да хлопчыкаў і дзяўчынак у яслі-сад аграгарадка Ленінскі са смачнай выпечкай, а Спаса-Праабражэнскі мужчынскі манастыр, што ў Хмелеве, вылучыў сродкі на набыццё салодкіх падарункаў для вучняў Хмелеўскай школы, выхаванцаў Падлескага дзіцячага сада і абсталявання для кабінета настаўніка-дэфектолага ясляў-сада № 3.
Шмат гасцей у перыяд правядзення акцыі прымаў Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна. Пра падарункі для выхаванцаў установы паклапаціліся раённыя аддзелы Дэпартамента аховы і Следчага камітэта, райкам прафсаюза работнікаў АПК на чале са старшынёй Наталляй Карпук, Цукразаводская гарадская бібліятэка, іншыя арганізацыі і асобныя жыхары раёна.
Акцыя завяршылася. Яна дала магчымасць атуліць цяплом, увагай і клопатам нашых дзетак, у першую чаргу, тых, хто мае ў гэтым найбольшую патрэбу. Ініцыятыва паказала: не мялеюць крыніцы чалавечай дабрыні і міласэрнасці, а з кожным годам толькі поўняцца.
Алёна НІКАНЧУК
Фота аўтара
На здымку: гаспадыня дзіцячага дома сямейнага тыпу Алена Януш са сваімі выхаванцамі,
якія атрымалі падарункі ад “Консула”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top