Маладзёжны парламент уносіць прапановы

Маладзёжны парламент уносіць прапановы

У кінатэатры “Юбілейны” адбылася другая сесія Маладзёжнага парламента, створанага пры Жабінкаўскім раённым Савеце дэпутатаў. Адкрыла сустрэчу яго старшыня Лідзія Лінік, якая агучыла прапанову выбраць намеснікам кіраўніка Маладзёжнага парламента першага сакратара РК ГА “БРСМ” Яўгена Мацюшына, сакратаром — Валерыю Андрасюк, юрысконсульта раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. На сесіі абмяркоўвалася дзейнасць маладзёжных аб’яднанняў нашага раёна. Па гэтай тэме слушна выступілі Яўген Мацюшын, Ганна Усцьянчык і Вольга Грыцук. Паступілі цікавыя прапановы: арганізаваць і правесці раённы конкурс сярод маладых вакалістаў “Песні пра вайну”, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама падтрымаць ініцыятыву “Горад, што сяброўскі дзецям”.
Сябры Маладзёжнага парламента зацвердзілі план работы на 2020 год, на працягу якога юнакі і дзяўчаты будуць вывучаць асновы дэпутацкай дзейнасці. Таксама яны атрымаюць магчымасць арганізоўваць нарады, семінары, форумы, канферэнцыі, выступаць з ініцыятывамі па розных пытаннях грамадскага жыцця.
Святлана Бяляк
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top