З 30 снежня 2019 года дырэктарам ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” назначаны Ігар Лабада. Ігар Пятровіч нарадзіўся 7 лютага 1978-га ў Брэсце. У 2000-м скончыў Брэсцкі політэхнічны інстытут, у 2016-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Спецыяльнасці па адукацыі: “тэхналогія машынабудавання”, “эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці”.
Свой працоўны шлях Ігар Пятровіч пачынаў на Брэсцкім камунальным унітарным прадпрыемстве водаправоднай каналізацыйнай гаспадаркі “Водаканал” на пасадзе інжынера. З 2002 па 2007-ы быў індывідуальным прадпрымальнікам.
З 2007 па 2009-ы — вядучы эканаміст, начальнік планава-эканамічнага аддзела КУВП “Брэстгарсвет”, з 2009 па 2014-ы — вядучы эканаміст, начальнік ВЭА, галоўны эканаміст філіяла “АП № 1 Брэста” ААТ “Брэстаблаўтатранс”. З 2014 па 2016-ы — намеснік дырэктара па эканоміцы і маркетынгу ААТ “Брэсцкі аўтобусны парк”. У 2016-м Ігар Пятровіч быў назначаны начальнікам аддзела эканомікі Брэсцкага райвыканкама, дзе рупіўся да пераходу на новую пасаду.
Жанаты. Жонка Людміла Генадзьеўна працуе намеснікам дырэктара аднаго з магазінаў у Брэсце. Яны гадуюць дачку Вольгу, студэнтку Маскоўскага ўніверсітэта, і чатырохгадовага сына Уладзіслава.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top